Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўнага сьвятара пакаралі за публічны выступ


Паводле БелаПАН Сёньня мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт падпісаў указ аб прыпыненьні права выкананьня асноўных сьвятарскіх абавязкаў клірыку менскага Сьвята-Пакроўскага прыходу Аляксандру Шрамко і залічыў яго за штат да часу пакаяньня.

Такім чынам уладыка Філарэт зацьвердзіў рэкамэндацыю царкоўнага суду ад 10 траўня. Суд прапанаваў мітрапаліту забараніць Аляксандру Шрамко служэньне за тое, што ён без царкоўнага блаславеньня 25 красавіка ўдзельнічаў у прэсавай канфэрэнцыі арганізатараў кампаніі па абароне правоў на свабоду сумленьня і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазыцыі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі 25 красавіка, Аляксандар Шрамко заявіў, што хрысьціяне ў Беларусі пазбаўленыя законнай магчымасьці зьбірацца па дамах для чытаньня Бібліі і малітваў, а таксама сутыкнуліся з вялікімі перашкодамі ў дзейнасьці нядзельных школ. Паводле яго, закон абмяжоўвае дзейнасьць найбольш актыўных праваслаўных прыходаў, якія хочуць займацца місіянэрскай дзейнасьцю і пашыраць свой уплыў у грамадзтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG