Актывісты тым часам заклікаюць “спыніць зьнішчэньне Горадні”, хаця такія налепкі ў цэнтры гораду сустрэнеш нячаста.
Гэтую камяніцу на вул. Урыцкага, 5 пазбавілі даху і пакуль пакінулі ў спакоі.
Заканчваецца рамонт былога палацу віцэ-губэрнатара пачатку ХІХ стагодзьдзя, у якім разьмяшчаюцца службы аблвыканкаму. Некалькі месяцаў таму ў ім здарыўся пажар.
Сёньня закончылі фарбаваць яго фасад, а з тарца закладаюць цэглай аконныя нішы і ўцяпляюць штучнымі плітамі.
Дарэчы, гісторыкі крытыкуюць улады за тое, што ў палацы ўставілі шклопакеты з мэталаплястыку, паколькі рамы ў гэтым выпадку павінны быць драўлянымі.