Вячаслаў Кулік. Менск На сустрэчы з навучэнцамі – пераможцамі міжнародных алімпіядаў, конкурсаў і фэстаў, якая адбылася 24 траўня ў Менску, Аляксандр Лукашэнка пажадаў юнакам і дзяўчатам пераймаць веды і досьвед старэйшых настаўнікаў-эрудытаў. Паводле нават сьціплых падлікаў, больш як чатыры дзесяткі жыхароў Беларусі перамагалі ў інтэлектуальных гульнях на расейскіх тэлеканалах. Каштоўныя прызы бралі пераважным чынам прадстаўнікі беларускіх ускраінаў – з Пінску, Рэчыцы, Воршы, Бярозы, Стаўбцоў ды іншых. Але, насуперак заявам Лукашэнкі, хто выйграў у Маскве, не заўжды атрымлівае падтрымку сваіх ініцыятываў ад мясцовай вэртыкалі