Іна Студзінская, Менск 10 гадоў таму, у траўні 1995 году, у Беларусі прайшоў рэфэрэндум, адным з пытаньняў якога было: “Ці згодныя вы з наданьнем расейскай мове роўнага статусу зь беларускай?” Паводле афіцыйных дадзеных, якія апублікаваў Цэнтарвыбаркам, 80% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні, адказалі “так”. І хоць роднае слова стала адкрыта ігнаравацца найвышэйшымі асобамі краіны, дзяржаўнымі СМІ, у Беларусі ёсьць шмат патрыётаў, якія ва ўсіх сфэрах прынцыпова ўжываюць толькі беларускую мову.