Найперш міліцыянтаў парадавала тое, што цяпер абмундзіраваньне для ўчастковых, інспэктараў і супрацоўнікаў ДАІ будзе выдавацца раз на два гады, замест трох ранейшых. З энтузіязмам успрынятая яшчэ адна навацыя: вырашана адмовіцца ад сынтэтычных тканінаў – новае форменнае адзеньне стане натуральным. Пра некаторыя зьмяненьні ў форме вартавых правапарадку распавядае Начальнік Управы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Віталя Грынкевіча.
(Грынкевіч: ) “Раней была форма так званы гарадзкі камуфляж, зараз яна стала проста шэрая. Раней былі адныя знакі адрозьненьня на міліцэйсіх мундзірах, цяпер яны крыху зьмяніліся. Калі раней для вышэйшага каманднага складу была папаха, то цяпер яна замененая на каракулевую шапку-вушанку. Усё робіцца дзеля таго, каб гэта глядзелася сымпатычна”.
Аднак людзі, якія займаюцца распрацоўкай так званай уніформы, спэцадзеньня, ад цяперашняй вайсковай і міліцэйскай формы не ў захапленьні. Вось меркаваньне дызайнэра-мадэльера Ірыны Слаўнікавай.
(Ірына: ) “Форма павінна быць камфартабэльная, практычная ў носцы, практычная ў апрацоўцы, на ёй павінна быць мінімальная колькасьць дэталяў, якія перашкаджаюць, яна не павінна скоўваць рух, лёгка праветрывацца, лёгка мадэрнізавацца - да прыкладу, адшпільвацца рукавы…"
(Кар: ) "А тое, што вы бачыце зараз на вайскоўцах, міліцыянтах ,– на ваш погляд, гэта зручна, камфартабэльна?"
(Ірына: ) "Тое, што дагэтуль салдацікі бедныя даношваюць гэтыя жахлівыя шынэлі, у якіх нязручна перасоўвацца, форменныя курткі ўнізе на гумцы… Вельмі сумніўная зручнасьць фуражкі – міліцыянты вымушаныя трымаць яе, каб не зьляцела”.
Напачатку 1990-х замест агульнай савецкай сымболікі была распрацаваная беларуская, нацыянальная. Тады ў Геральдычную раду пры Вярхоўным Савеце ўваходзілі вядомыя гісторыкі, геральдысты, мастацтвазнаўцы (да прыкладу, Алег Трусаў, Уладзімер Крукоўскі, Анатоль Цітоў). Гербам стала Пагоня, і вакол яе былі распрацаваныя ўсе знакі адрозьненьня, сымбалі, значкі. А потым, пасьля травеньскага рэфэрэндуму 1995 году, Пагоню проста замянілі альбо новым гербам, альбо іншымі атрыбутамі. А наколькі гэта правільна з пункту гледжаньня геральдычнага, наколькі гэта пісьменна – нікога не цікавіла. Меркаваньне вядомага беларускага гісторыка-геральдыста Анатоля Цітова.
(Цітоў: ) “Яно засталося толькі ў скажоным, зьмененым выглядзе. Пазьмянялі ўсё. Вось быў крыж – міліцыянты некаторыя ходзяць з крыжамі, значкамі такімі на грудзі, а ў цэнтры – зубр. Ну гэта ж ахінея! Крыж – сымбаль пакуты, на ім была Пагоня. Яны ўзялі замест Пагоні паставілі зубра. І атрымалася – зубр такі, як мураўіны леў выглядае малюпасенькі. На такім кранальна-аматарскім узроўні робіцца”.
Што да суседзяў Беларусі, то, ў Літве, напрыклад, паліцыя апранутая, у вельмі прыгожую, на думку многіх, і зручную форму колеру, так бы мовіць, марской хвалі: вельмі прыгожае цёмна-зялёнае адценьне. Замест куртак, тужурак ці гімнасьцёрак – трыкатажныя швэдры. У палякаў таксама шмат трыкатажных элемэнтаў, форма чорная. Паводле начальніка Управы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі Віталя Грынкевіча, беларуская форма больш падобная на расейскую.
(Грынкевіч: ) “Кожная дзяржава крышачку адрозьніваецца па форме адзеньня сваіх супрацоўнікаў, цалкам іншыя знакі адрозьненьня. Ёсьць агульныя рысы, калі паставіць зараз расейскага міліцыянта і беларускага, то, у прынцыпе, дзесьці будзе падабенства. Па форме адзеньня ёсьць аналягі”.
Такім чынам, істотна амаль нічога не зьмянілася - той жа шэры колер, як і ў савецкія часы, тое ж падабенства.