Чалавек у мантыі Францішка Скарыны, якога вядуць пераапранутыя ў міліцэйскую форму маладзёны, узброеныя дубінкамі й дзіцячымі пісталетамі – так выглядзеў флэш-моб, арганізаваны сябрамі Маладога фронту й іншых арганізацыяў.
Акцыя распачалася й завяршылася за некалькі хвілінаў: яе ўдзельнікі пасьпелі крыкнуць усяго некалькі словаў перад тым, як амонаўцы заштурхалі іх у аўтобус.
(Галасы: ) “Абараніце Скарыну!”
(Галасы: ) “За што вы іх затрымліваеце?”
(Галасы: ) “Скарыну абараніце!”
Удзельнікі “Ланцугу неабыякавых людзей” з партрэтамі Францішка Скарыны выстраіліся ўздоўж праспэкту Скарыны праз гадзіну. Але й да іх неўзабаве падышлі амонаўцы. Яны не хапалі людзей, але пачалі выцясьняць іх з галоўнай сталічнай магістралі на вуліцу Няміга. Пры гэтым, яны адбіралі партрэты першаршадрукага з рук пратэстоўцаў і разрывалі іх на кавалкі. Вось як на гэта рэагавалі ўдзельнікі акцыі.
(Удзельніца: ) “Я ня думала, што людзі ў форме замест таго, каб абараняць людзей, выхопліваюць з рук партрэты і рвуць іх.”
(Удзельніца: ) “Куды ідуць нашыя падаткі? Ды вось на пракорм гэтых здаровых і нахабных у форме.”
Разгон акцыі пратэсту адбываўся на вачах у сотняў менчукоў, многія зь якіх даведаўшыся пра сутнасьць падзеі выказвалі сваю падтрымку пратэстоўцам. Вось што, у прыватнасьці, сказалі Свабодзе сямейная пара пэнсіянэраў.
(Спадар: ) “Я ня думаю, што ёсьць вэтэраны, якія запатрабуюць перайменаваньня праспэкта Машэрава. Я не кажу пра тое, якім ён быў насамрэч, але для вэтэранаў гэта сымбаль.”
(Спадарыня: ) “Навошта ўвогуле гэтае перайменаваньне? Гэта ж нашая гісторыя!”
Амоўнаўцы пакінулі ўдзельнікаў акцыі толькі пасьля таго, як выціснулі іх на ўзьбярэжную Сьвіслачы.
Адзін з арганізатараў “Ланцугу неабыякавых людзей” ад партыі Беларускага народнага фронту Аляксей Янукевіч ягоны вынік падсумаваў гэтак.
(Янукевіч: ) “Шкада, канечне, што мы ня здолелі пастаяць на праспэкце Францішка Скарыны, але досыць шмат людзей пабачылі, як мірных грамадзянаў АМАПаўцы штурхаюць і гоняць няведама куды. Я думаю, што гэта зрабіла на людзей пэўнае ўражаньне й я нават перакананы, што многія задумаюцца куды ідзе Беларусь і што ж адбываецца ў нашай краіне. А некаторыя можа нават пачнуць па-новаму ацэньваць сітуацыю ў краіне і далучацца да шэрагу змагароў за свабоду й незалежнасьць.”