Сталым супернікам знаўцаў расейскай тэлегульні “Што? Дзе? Калі?" зьяўляецца жыхар Пінску Уладзімер Лебядзеў. Галоўны прыз – “Дыямантавую саву” – паляшук атрымаў за самае цікавае пытаньне сэзону. Яно тычылася сымболікі электроннай пошты – так званай сабакі. Інтэлектуалы прайгралі пінчуку, бо не здагадаліся, што карэйцы называюць электронны сымбаль чарвяком, вугорцы – слімаком, фіны – кошкай. Па словах эрудыта зь беларускага Палесься, ягоны посьпех набыў сусьветны рэзананс.
(Лебядзеў) “Тэлефанавалі з Ізраілю, Амэрыкі. Хтосьці быў у Нямеччыне, нехта – у Англіі. Глядзелі, як высьветлілася. І, як гавораць, крычалі: “Гэта нашыя, нашыя выйгралі!”
Пасьля гучнай перамогі ў Маскве Ўладзімер Лебядзеў вырашыў змагацца за сваё жыцьцёвае крэда.
(Лебядзеў: ) “У мяне і да гэтага быў плян працаваць з моладзьдзю, арганізаваць інтэлектуальны рух. Пінск да гэтага ніхто не прыцягваў і ініцыятывы такой не было. Праявіў ініцыятыву на сваю галаву. Хадзіў да начальства, пераконваў. Яны вырашылі, што “трэба некуды прыткнуць”. Урэшце, “прыткнулі” мяне ў КСУ – культурна-спартыўную ўстанову --“Рамантык”, якая працуе па ЖЭСах. Што маю? Чатыры сьценкі і аклад 130 тысяч рублёў. Аклад цяпер падрос, было 80 тысяч. Вось чаго дамогся”.
З райцэнтру Рэчыца на Гомельшчыне пераможцам шоў-праграмы першага расейскага тэлеканалу “Поле цудаў” стала Раіса Патароча.
(Патароча) “Загадчык інфармацыйнага аддзелу патэлефанаваў: “Мы ў вас верылі!”. І ўсё на гэтым. Ніхто нават у школе не цікавіцца. Уваходжу ў бацькоўскі камітэт, часта там бываю і ня ведаю зь якіх прычынаў, але ніхто не цікавіцца, не прасілі расказаць”.
Падчас размоваў зь іншымі беларусамі, якія перамагалі ў расейскіх тэлешоў, вымалёўваецца тыповая зьява: эрудыцыя герояў тэлеэкрану не запатрабаваная нават на ўзроўні дзіцячага выхаваньня. Іхняя асабістая ініцыятыва, як мы пачулі, не выклікае энтузіязму ў чыноўнікаў. Сытуацыю камэнтуе экспэрт Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуард Мельнікаў.
(Мельнікаў: ) “Тое, што нашыя людзі ня маюць магчымасьці на беларускім тэлебачаньні праявіць свае здольнасьці – гэта крыўдна і кепска. Улада “выбіла” лепшыя творчыя кадры. Нават паводле афіцыйных зьвестак дзяржаўнага Саюзу журналістаў, звольненыя каля 700 сцэнарыстаў, рэжысэраў, апэратараў. А тое, што недзяржаўнае, калі людзі самі праяўляюць ініцыятыву, для нашай дзяржавы падазронае. Як не дзяржаўнае, то быццам бы ня тое, што трэба”.