Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДГ: У чым памыліўся Казулін?


Юлія Шарова, Менск Агляд сёньняшняга незалежнага друку.

Журналісты БДГ у артыкуле “Дыскрэдытацыя народнага руху зладжаная на памылках руху “Воля народа” спрабуюць разабрацца, што ня так зрабіў былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін і чаму ягоная грамадзянская ініцыятыва скончылася правалам. Галоўнай памылкай спадара Казуліна, на думку аналітыкаў БДГ, абраны мэханізм збору подпісаў за рух “Воля народу”, якія былі апублікаваныя ў “Народнай волі”. А яшчэ ў сёньняшняй БДГ можна прачытаць пра тое, што Беларусь і Расея рыхтуюцца да “цукровага разрыву”.

У першым квартале гэтага году на Віцебшчыне былі выкрытыя 235 карупцыйных злачынстваў (за ўвесь мінулы год – 535). Пра гэта сёньня паведамляе “Витебский курьер”. Як лічыць першы намесьнік пракурора вобласьці Анатоль Лескавец, гэта ганебная для дзяржавы зьява квітнее на глебе існых эканамічных умоваў. Таксама ў газэце можна прачытаць пра жахлівае здарэньне, што адбылося ў Воршы 19 траўня: двухгадовага хлопчыка выкінулі з трэцяга паверху. Падазроныя ў зьдзяйсьненьні злачынства – бабуля і прадзед хлопчыка. А 20 траўня блізу Язерышчынскай школы-інтэрната знайшлі авіябомбу часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе “Витебский курьер”.

Больш за ўсё партал tut.by зарабляе на інтэрнэт-рэкляме. Пра гэта ў інтэрвію “Камсамолцы” распавёў старшыня рады дырэктараў партала Юры Зісер. Такі накірунак на tut.by пачалі яшчэ пяць гадоў таму, у пачатку працы партала. У першы год рэкляма прыносіла сотні даляраў штомесяц, потым лік пайшоў на тысячы.

Апрача таго “Камсамолка” зьмяшчае парады наконт таго, якую валюту браць з сабой за мяжу. У краіны, дзе цяпер разьлічваюцца эўра, лепей даляры зь Беларусі ня везьці, але адразу памяняць беларускія рублі на эўра ў тутэйшых банках. Па-першае, мяняць даляры на эўра ў Эўропе нязручна. Па-другое, некаторыя эўрапейскія банкі, у адрозьненьне ад беларускіх, бяруць за абмен камісію – некалькі адсоткаў ад сумы. Напрыклад, у Рыме, каля гістарычных будынкаў, дзе шмат турыстаў, можна натрапіць і на камісію ажно ў 9%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG