Раніцай у сераду на тэрыторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA) адбыліся жорсткія сутыкненьні паміж прапалестынскімі студэнтамі і групай дэманстрантаў, якія падтрымліваюць Ізраіль.
За праект закона прагаласавалі 83 дэпутаты, супраць 23. Прыняцьце дакумэнта суправаджалася бойкай паміж прадстаўнікамі праўладнай большасьці і апазыцыяй.
Кандыдат у новы склад Каардынацыйнай рады Вольга Тышкевіч у 2018 годзе напісала ў Камітэт дзяржбясьпекі данос на блогера Эдуарда Пальчыса, паведамляе праект «Альянс расьсьледвальнікаў Беларусі».
Больш за 100 пісьменьнікаў у Кітаі адбываюць тэрміны ў турмах праз свае публікацыі. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе «Свабода пісаць», які ў сераду апублікавала арганізацыя PEN America, якая займаецца абаронай свабоды слова і творчасьці.
Турэцкая паліцыя разагнала марш пратэсту ў сераду, 1 траўня, на плошчы Таксім у Стамбуле. Мэдыякампанія CNN Türk паказала кадры разгону пратэстуючых, супраць якіх сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.
Супраць яшчэ аднаго палітычнага зьняволенага завялі крымінальную справу.
Па выніках мінулага году Беларусь выйшла ў лідэры па ўвозе мяса для расейскіх спажыўцоў.
Знак выкананы ў чырвона-зялёных колерах.
«Белпошта» абвясьціла сьвяточную акцыю на Дзень працы.
Раней улады абвясьцілі конкурс на стварэньне фільму пра гераізм сілавікоў падчас падзей 2020 году.
На Вялікдзень у Кіеве, 5 траўня, узмоцняць захады бясьпекі.
Дзень 1 траўня адзначаецца афіцыйна як сьвята працы і/або працоўных людзей у амаль 100 краінах сьвету. Праверце ў нашым невялікім тэсьце, колькі і што вы ведаеце пра гэтае сьвята.
Сілавікі ўжывалі сьлёзацечны газ і пабілі некалькіх пратэстоўцаў.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2024–2025 акадэмічны год.
Падзеі 1 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларусь аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.
На фоне пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі сваякам беларускіх палітычных уцекачоў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка распавёў пра ціск на сваякоў сябраў НАУ.
У ЗША судзьдзя, які вядзе працэс па справе ў дачыненьні да Дональда Трампа аб выплаце грошай за маўчаньне, у аўторак аштрафаваў экс-прэзыдэнта на 9 тысяч даляраў.
У Тбілісі падчас акцыі пратэсту праць закону «аб замежных агентах» ля бакавога ўваходу ў парлямэнт, спэцназ ужыў пярцовы газ, паведамляе служба Радыё Свабода «Эхо Кавказа».
У зьлітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ Беларусі «Еўрарадыё» знайшло два даносы на палітзьняволенага Сьцяпана Латыпава, які абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.
Украіна выйшла з пагадненьня зь дзяржавамі — удзельніцамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва, заключанага 26 чэрвеня 1992 году ў Менску.
30 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Палаты прадстаўнікоў сфармавалі склады дэлегацый Нацыянальнага сходу «па ажыцьцяўленьні кантактаў з эўрапейскімі парлямэнцкімі арганізацыямі».
Беларуская партыя «Народная Грамада» паведаміла пра выключэньне са сьпісу на выбары ў Каардынацыйную раду аднаго са сваіх сябраў, які фігураваў у зьлітай «Кібэрпартызанамі» базе зваротаў у КДБ.
30 красавіка беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў Осла выступіла на канфэрэнцыі Words Matter («Словы маюць значэньне»), у якой бяруць удзел больш за 20 дакладчыкаў з усяго сьвету, сотні дэлегатаў і дзясяткі прадстаўнікоў моладзі.
Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што беларускія сьледчыя знайшлі яе за мяжой па нумары, вядомым абмежаванай колькасьці людзей, паведамілі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць яе і цікавіліся, калі яна плянуе вяртацца ў Беларусь.
Расея абстрэльвае Ўкраіну штодня. Міністэрства абароны Расеі сьцьвярджае, што наносіць удары толькі па вайсковых цэлях. Але гінуць мірныя жыхары.
З крыніцаў «Белсату» стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску ініцыявала супраць палітзьняволенага Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу.
Сёлета ў лютым генэральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў, што разглядаюцца два варыянты — будаўніцтва трэцяга блёку на пляцоўцы Беларускай АЭС у Астраўцы або двухблёкавай атамнай станцыі на поўдні Беларусі.
Старшы дасьледчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў прэзэнтаваў другую справаздачу па даследаваньні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» за першы квартал 2024 году.
У Беларусі з новага месяца будуць новыя стаўкі па крэдытах, амбасада новай краіны Шэнгенскай зоны пачне выдаваць візы, вырастуць надбаўкі і дапамога на дзяцей.
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» запусьціў збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязьняў. Акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны правоў дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.
Тэму спорту высокіх дасягненьняў кіраўнік Беларусі нечакана закрануў у паездцы ў Касьцюковіцкі раён 30 красавіка.
Сёлета ў сакавіку Нацыянальны сход Беларусі ўхваліў зьмены ў законы аб прадпрымальніцкай дзейнасьці, а Лукашэнка іх падпісаў.
Падтрымка будзе ўключаць у сябе ў тым ліку мэдыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псыхалягічную дапамогу вызваленым палітвязьням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.
У кастрычніку 2022 году Ўкраіна ўвяла санкцыі супраць Мазырскага НПЗ.
Усе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.
Віцябляне турбаваліся прысутнасьцю драпежніка на вуліцах.
29 красавіка МУС Беларусі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» супрацоўнікаў DW, якія ствараюць кантэнт для старонкі «DW Беларусь», і забараніў іх дзейнасьць у краіне.
Толькі за пэрыяд 26–28 красавіка на мяжы зь Беларусьсю польскія памежнікі перадухілілі 458 спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы з Польшчай.
Амаль усе буйныя кітайскія банкі прыпынілі разьлікі з Расеяй.
Джо Байдэн падкрэсьліў, што «журналістыка — гэта дакладна не злачынства».
Беларуская палітык ужо выступіла ў парлямэнце Нарвэгіі і сустрэлася са сьпікерам.
Ліст пра «магчымую правакацыю з атакай на беларускія аб’екты крытычнай энэргетычнай інфраструктуры» быў накіраваны на «перадухіленьне гэтай пагрозы».
Падзеі 30 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расейскія войскі вечарам у панядзелак нанесьлі ракетныя ўдары па Адэсе. Як паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпер, загінулі пяцёра мірных жыхароў — тры жанчыны і адзін мужчына. 23 чалавекі атрымалі раненьні, у тым ліку чатырохгадовая дзяўчынка.
Начальнікам Вайсковай акадэміі прызначылі генэрал-маёра Андрэя Гарбаценку. Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 29 красавіка, паведамляе яго прэс-служба.
На сайце перакладчыцкай ініцыятывы Эўрапейскай рады пісьменьнікаў неўзабаве зьявяцца пераклады твораў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў, піша reform. news
Акруговы суд у Познані 29 красавіка вынес прысуд па справе двух беларускіх грамадзян, якіх абвінавачвалі ў шпіёнскай дзейнасьці. Андрэя Р. асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а Дзьмітрыя Н. апраўдалі, паведамляе WNP.pl.
Загрузіць яшчэ