Савецкі раённы суд Бранска адправіў непаўналетняга ў СІЗА па хадайніцтве сьледзтва паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
Эўрапейская камісія ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная выключна высокімі мытнымі зборамі, што прывядзе да скарачэньня яе патоку ў Эўропу, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па прамысловым прадпрыемстве ў Індустрыяльным раёне Харкава, пацярпелі шэсьць чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласьці Алег Сінягубаў.
У Менскім гарадзкім судзе 17 траўня адбудзецца разгляд адразу двух пазоваў аб ліквідацыі аб’яднаньняў стаматолягаў, сьведчыць расклад на партале электроннага судаводзтва.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа ня будзе накладваць вэта на абноўлены закон аб абмежавальных мерах у дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі, паведамляе LRT.
Нягледзячы на праблемы, якія адчувае беларускі бізнэс у Літве, у большасьці буйных падаткаплатнікаў адлічэньні ў мясцовую казну ў пачатку 2024 году расьлі.
Экс-банкір і прэтэндэнт на прэзыдэнцтва на выбарах 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка моцна схуднеў і пастарэў за час зьняволеньня, распавёў выданьню «Люстэрка» былы палітвязень Аляксей.
ЗША прапанавалі партнэрам па «Групе сямі» выдзеліць Украіне дадатковую дапамогу ў памеры 50 мільярдаў даляраў, паведамляе Bloomberg.
7 і 8 мая 2024 году ва ўсіх установах адукацыі Беларусі пройдзе адзіны ўрок, прысьвечаны Дню Перамогі. Гомельская эпархія БПЦ апублікавала «відэаматэрыял, рэкамэндаваны для правядзеньня асьветніцкіх урокаў».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Беларуска Вольга Сурынава, якая жыве ў Італіі, стала кандыдаткай на выбарах у Эўрапарлямэнт ад італьянскай партыі Più Europa. Яна паабяцала прасоўваць тэму Беларусі падчас выбарчай кампаніі.
Праваслаўныя вернікі Беларусі 5 траўня будуць адзначаць Вялікдзень. У Міністэрстве ўнутраных спраў анансавалі дадатковыя меры для «гарантаваньня бясьпекі грамадзян».
«Беларусбанку» кампэнсуюць страты ад выдзяленьня экспартнага крэдыту Беларускаму мэталюргічнаму заводу ў Жлобіне (БМЗ), вынікае з пастановы Савету міністраў № 330.
Супрацоўнікі беларускіх амбасадаў выйшлі на акцыямі з банэрамі «Беларусь памятае» ў Ханоі і ў Амане.
З прычыны расейскай атакі бесьпілётнікаў у ноч на 4 траўня пацярпелі чатыры чалавекі ў Харкаўскай вобласьці і два чалавекі — у Днепрапятроўскай. Пра гэта паведамілі кіраўнікі рэгіянальных адміністрацыяў.
Падзеі 4 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
МЗС Калюмбіі афіцыйна апавясьціла Ізраіль пра разрыў дыпляматычных стасункаў. «Нота аб рашэньні ўраду разарваць з сёньняшняга дня дыпляматычныя дачыненьні зь дзяржавай Ізраіль была афіцыйна ўручана паслу Ізраіля ў Калюмбіі», — гаворыцца ў паведамленьні дыпляматычнага ведамства ў сацсетцы X.
Як паведамілі сваякі палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, на яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 342 (Арганізацыя ці падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Да завяршэньня ягонага другога тэрміну заставалася 2 месяцы.
Былы міністар унутраных спраў Казахстану Ерлан Тургумбаеў зьмешчаны пад варту тэрмінам на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў чацьвер прэс-служба Генэральнай пракуратуры Казахстану.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, уводзяць чарговыя новаўвядзеньні ў рабоце з кліентамі, вынікае з праведзенага інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Беларускія спартоўцы атрымалі 20 ліцэнзій для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 году, паведаміў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьці (БФСС).
Былы прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, які цяпер займае пасаду міністра замежных спраў краіны, Дэйвід Кэмэран заявіў, што Ўкраіна можа наносіць удары брытанскай зброяй па тэрыторыі Расеі.
Беларускія спэцыялісты працуюць над стварэньнем адзінай дзяржаўнай плятформы продажу квіткоў у маршрутных таксі, паведамляе БТ.
За ўдзел у пратэстах паліцыя працягвае затрымліваць людзей.
Тром зьняволеным журналістам перадалі словы падтрымкі ад замежных дыпляматычных місій.
Аляксандар Лукашэнка разьлічвае, што Вайскова-паветраныя сілы (ВПС) і войскі супрацьпаветранай абароны (СПА) цалкам кантралююць сытуацыю над тэрыторыяй Беларусі.
Вінаватым прызначылі ад 7 да 10 гадоў турмы.
Супраць сузаснавальніц менскага стартап-хабу «Імагуру» распачалі спэцыяльнае вядзеньне.
Паводле беларускіх хакераў, «на прадпрыемстве паніка».
Расейскі газавы манапаліст «Газпром» даў справаздачу аб першых за 25 гадоў стратах паводле міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці.
У 2023 годзе Латвія на мяжы зь Беларусьсю пабудавала загароду, каб спыніць незаконны мігранцкі паток зь беларускай тэрыторыі.
У лістах маладым людзям паведамляюць, што тыя не прайшлі праверку.
Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту Рабэрта Мэтсала і кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 3 траўня ў Валеце.
Адзін з кіраўнікоў украінскай выведкі выступіў з заявай пра магчымыя перамовы Кіева з Масквой аб спыненьні вайны.
Служба бясьпецы нарвэскай паліцыі (PST) раскрыла некалькі расейскіх агентаў, але дакладную іх колькасьць не называлі.
Па стане на 3 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
За год краіна страціла яшчэ 10 радкоў у сьпісе краін паводле ацэнкі ўмоваў для свабоднай журналістыкі.
Падзеі 3 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле паведамленьня мясцовай прэсы, 32-гадовы альпініст загінуў 1 траўня ў швайцарскіх Альпах.
Турцыя прыпыніла ўвесь гандаль з Ізраілем 2 траўня, паведаміла выданьне са спасылкай на двух турэцкіх чыноўнікаў, знаёмых з сытуацыяй.
Дэманстранты знаходзяцца на плошчы Рэспублікі і працягваюць шэсьце.
За студзень — сакавік 2024 году ў Беларусі з розных прычын звольнілі на 3,1% працаўнікоў больш, чым нанялі — 134 492 супраць 130 402, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.
Міністэрства замежных спраў Кіргізстану адрэагавала на публікацыі ў СМІ пра тое, што грамадзянам дзяржавы масава адмаўляюць ва ўезьдзе ў Расею.
Таксама ў міністэрстве сказалі, якім чынам новы закон аб прадпрымальніцтве дапаможа дробнаму гандлю.
Падчас масавага мерапрыемства, якое праходзіла 2 траўня ў Сузацкім раёне Джалал-Абадзкай вобласьці у Кіргізстане, грузавое аўта Porter зьбіла 29 дзяцей.
Ведамствы рэкамэндуюць не фатаграфавацца зь беларусамі і расейцамі, на цырымоніях узнагароджваньня трымацца на магчымай адлегласьці, а ў выпадку правакацый паведамляць кіраўніцтву ўкраінскай дэлегацыі.
Загрузіць яшчэ