Паводле паведамленьня мясцовай прэсы, 32-гадовы альпініст загінуў 1 траўня ў швайцарскіх Альпах.
Турцыя прыпыніла ўвесь гандаль з Ізраілем 2 траўня, паведаміла выданьне са спасылкай на двух турэцкіх чыноўнікаў, знаёмых з сытуацыяй.
Дэманстранты знаходзяцца на плошчы Рэспублікі і працягваюць шэсьце.
За студзень — сакавік 2024 году ў Беларусі з розных прычын звольнілі на 3,1% працаўнікоў больш, чым нанялі — 134 492 супраць 130 402, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.
Міністэрства замежных спраў Кіргізстану адрэагавала на публікацыі ў СМІ пра тое, што грамадзянам дзяржавы масава адмаўляюць ва ўезьдзе ў Расею.
Таксама ў міністэрстве сказалі, якім чынам новы закон аб прадпрымальніцтве дапаможа дробнаму гандлю.
Падчас масавага мерапрыемства, якое праходзіла 2 траўня ў Сузацкім раёне Джалал-Абадзкай вобласьці у Кіргізстане, грузавое аўта Porter зьбіла 29 дзяцей.
Ведамствы рэкамэндуюць не фатаграфавацца зь беларусамі і расейцамі, на цырымоніях узнагароджваньня трымацца на магчымай адлегласьці, а ў выпадку правакацый паведамляць кіраўніцтву ўкраінскай дэлегацыі.
У Міністэрстве абароны паведамілі, што на добраахвотнай аснове ў камэндатуры могуць запісацца ўсе патрыятычна настроеныя грамадзяне.
Беларусь займае 76-е месца са 190 у рэйтынгу краінаў сьвету па багацьці, складзеным парталам Global Finance на падставе зьвестак са справаздачы Міжнароднага валютнага фонду.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
З 1 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі ў Беларусі павінны памяняць альбо ўжо памянялі форму сваёй дзейнасьці, каб не канкураваць з камэрцыйнымі прадпрыемствамі.
Літоўскі партал Delfi зрабіў свой агляд зваротаў у КДБ Беларусі, базу якіх здабылі «Кібэрпартызаны».
Урад Швайцарыі 2 траўня паведаміў, што Расея «на гэтым этапе» не была запрошаная на глябальны Саміт міру, якія адбудзецца ў Швайцарыі ў сярэдзіне чэрвеня з мэтай садзейнічаньня ўсталяваньню міру паміж Расеяй і Ўкраінай.
Па стане на 2 траўня ў Беларусі 1386 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Паводле сьледзтва, украінец дапамагаў Расеі легалізаваць «паралельны імпарт», які расейскі ўрад узаконіў пасьля ўвядзеньня санкцый за ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну.
Гэта першы візыт Сьвятланы Ціханоўскай на Мальту — туды яе запрасіў міністар замежных спраў Мальты і дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) Ян Борг.
Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра шпіталізацыю 15 пацярпелых падчас акцыі пратэсту супраць закону аб «іншаземных агентах» каля парлямэнту ў Тбілісі.
Сярод зваротаў у КДБ, якія выклалі ў сеціве «Кібэрпартызаны», стала вядома пра гісторыю яшчэ адной украінкі, якую ў Беларусі асудзілі за выведную дзейнасьць.
Ва ўзламанай базе зваротаў у КДБ Беларусі, які апублікавалі «Кібэрпартызаны», выданьне Reform.news знайшло каля 80 паведамленьняў са згадваньнем Віктара Бабарыкі.
Улады Беларусі канфіскавалі і прадалі кватэру сям'і Вераніка і Валера Цапкалаў, якая належыць яшчэ і непаўналетнім дзецям.
ЗША працягнуць выкарыстаньне інструмэнтаў, каб сарваць падтрымку вайскова-прамысловай базы Расеі і абмежаваць выкарыстаньне Расеяй міжнароднай фінансавай сыстэмы для далейшай вайны супраць Украіны.
У Лідзкім раёне да ўборкі камянёў з палёў прыцягнулі беларусаў, якія адбываюць адміністратыўныя арышты.
Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады вярнула ў сьпіс групы «Эўрапейскі выбар» прадстаўніцу Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліну Коўшык.
З базы зваротаў у КДБ, якую выклалі ў сеціва «Кібэрпартызаны», стала вядома пра гісторыю былой гомельскай судзьдзі Алены Шайн, якая пісала ў галоўнае ўпраўленьне КДБ Беларусі з просьбай узяць яе на службу.
Падзеі 2 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Раніцай у сераду на тэрыторыі Каліфарнійскага ўнівэрсытэта ў Лос-Анджэлесе (UCLA) адбыліся жорсткія сутыкненьні паміж прапалестынскімі студэнтамі і групай дэманстрантаў, якія падтрымліваюць Ізраіль.
За праект закона прагаласавалі 83 дэпутаты, супраць 23. Прыняцьце дакумэнта суправаджалася бойкай паміж прадстаўнікамі праўладнай большасьці і апазыцыяй.
Кандыдат у новы склад Каардынацыйнай рады Вольга Тышкевіч у 2018 годзе напісала ў Камітэт дзяржбясьпекі данос на блогера Эдуарда Пальчыса, паведамляе праект «Альянс расьсьледвальнікаў Беларусі».
Больш за 100 пісьменьнікаў у Кітаі адбываюць тэрміны ў турмах праз свае публікацыі. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе «Свабода пісаць», які ў сераду апублікавала арганізацыя PEN America, якая займаецца абаронай свабоды слова і творчасьці.
Турэцкая паліцыя разагнала марш пратэсту ў сераду, 1 траўня, на плошчы Таксім у Стамбуле. Мэдыякампанія CNN Türk паказала кадры разгону пратэстуючых, супраць якіх сілавікі прымянілі сьлезацечны газ.
Супраць яшчэ аднаго палітычнага зьняволенага завялі крымінальную справу.
Па выніках мінулага году Беларусь выйшла ў лідэры па ўвозе мяса для расейскіх спажыўцоў.
Знак выкананы ў чырвона-зялёных колерах.
«Белпошта» абвясьціла сьвяточную акцыю на Дзень працы.
Раней улады абвясьцілі конкурс на стварэньне фільму пра гераізм сілавікоў падчас падзей 2020 году.
На Вялікдзень у Кіеве, 5 траўня, узмоцняць захады бясьпекі.
Дзень 1 траўня адзначаецца афіцыйна як сьвята працы і/або працоўных людзей у амаль 100 краінах сьвету. Праверце ў нашым невялікім тэсьце, колькі і што вы ведаеце пра гэтае сьвята.
Сілавікі ўжывалі сьлёзацечны газ і пабілі некалькіх пратэстоўцаў.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2024–2025 акадэмічны год.
Падзеі 1 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларусь аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.
На фоне пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі сваякам беларускіх палітычных уцекачоў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка распавёў пра ціск на сваякоў сябраў НАУ.
У ЗША судзьдзя, які вядзе працэс па справе ў дачыненьні да Дональда Трампа аб выплаце грошай за маўчаньне, у аўторак аштрафаваў экс-прэзыдэнта на 9 тысяч даляраў.
У Тбілісі падчас акцыі пратэсту праць закону «аб замежных агентах» ля бакавога ўваходу ў парлямэнт, спэцназ ужыў пярцовы газ, паведамляе служба Радыё Свабода «Эхо Кавказа».
У зьлітай «Кіберпартызанамі» базе зваротаў у КДБ Беларусі «Еўрарадыё» знайшло два даносы на палітзьняволенага Сьцяпана Латыпава, які абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.
Украіна выйшла з пагадненьня зь дзяржавамі — удзельніцамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя насельніцтва, заключанага 26 чэрвеня 1992 году ў Менску.
30 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Палаты прадстаўнікоў сфармавалі склады дэлегацый Нацыянальнага сходу «па ажыцьцяўленьні кантактаў з эўрапейскімі парлямэнцкімі арганізацыямі».
Беларуская партыя «Народная Грамада» паведаміла пра выключэньне са сьпісу на выбары ў Каардынацыйную раду аднаго са сваіх сябраў, які фігураваў у зьлітай «Кібэрпартызанамі» базе зваротаў у КДБ.
Загрузіць яшчэ