Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску застрэлілі ваўка, які бегаў па вуліцах горада


Воўк, ілюстрацыйнае фота
Воўк, ілюстрацыйнае фота

Віцябляне турбаваліся прысутнасьцю драпежніка на вуліцах.

Ваўка, які напалохаў жыхароў Віцебска, застрэлілі ў вёсцы Пестуніца, разьмешчанай у Віцебскім раёне. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Нядаўна ў інтэрнэце зьявілася відэа, на якім жывёла блукае па жылых раёнах Віцебску. Паведамленьні аб ім паступалі з розных раёнаў гораду. На пошукі драпежніка кінулі супрацоўнікаў міліцыі і егера.

Як расказалі ва УУС, напярэдадні зьвера заўважыла на сваім участку жыхарка Пестуніцы. На выклік прыехалі супрацоўнікі лясгасу і паляўнічыя. Яны падстрэлілі ваўка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG