Матолька патлумачыў, што напісаў запыт у МУС адносна баевіка ДНР, якога нібыта адпусьцілі. Потым Матольку паведамілі, што ў іх праводзіцца праверка адносна ягонага звароту.
Суд прысудзіў футбаліста гішпанскай «Барсэлёны» Ліянэля Мэсі да 21 месяца турэмнага зьняволеньня за ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
Паўднёваафрыканскі спартовец-паралімпіец Оскар Пісторыюс атрымаў шэсьць гадоў турэмнага зьняволеньня за забойства сваёй сяброўкі Рывы Стынкамп.
— Ну а што мне, хавацца цяпер? У лясах? Калі суд вынесе рашэньне пра 15 сутак, не зьбягаць жа. Буду апратэстоўваць. Хаця, здаецца, наўрад ці ўдасца. Пасадзяць — адсяджу.
Блогер Антон Матолька піша ў сваім фэйсбуку, што атрымаў ліст з СІЗА ў Жодзіне, падпісаны Эдуардам Пальчысам (ён жа Jhon Silver).
7 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адновіцца працэс па крымінальнай справе, зьвязанай са зьбіцьцём і гібельлю Міхаіла Пішчэўскага.
На працэсе над Уладзімерам і Казьбекам Япрынцавымі дапыталі двух з трох пацярпелых. Паказаньні давалі бізнэсовец, былы супрацоўнік праваахоўных органаў Андрэй Рабцэвіч і вядомы атлет, алімпійскі прызёр Андрэй Міхневіч.
У Вярхоўным судзе Беларусі агучаны вырак па справе судзьдзяў Менскага эканамічнага суду Грушэцкага і Мельнікавай.
4 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над бізнэсоўцамі Ўладзімерам Япрынцавым і ягоным сынам Казбэкам, якіх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, якое зьдзейсьненае арганізаванай групай.
Суд палічыў, што ў артыкуле ўтрымліваюцца загадзя ілжывыя факты аб сумесным нападзе СССР і Германіі на Польшчу 1 верасьня 1939 году і аб разьвязваньні гэтымі дзяржавамі Другой сусьветнай вайны.
Ён заяўляе, што жонка скрала дзяцей і зьвезла іх у Пензу насуперак рашэньню амэрыканскага суду.
Пазоў магілёўскага журналіста-фрылансэра Аляксандра Буракова на рашэньне гарадзкой і абласной прызыўных камісіяў Ленінскі суд Магілёва не задаволіў.
Шэраг актывістаў, удзельнікаў акцыі салідарнасьці са зьняволеным стваральнікам сайту 1863x.com, блогерам Эдуардам Пальчысам, атрымалі позвы ў Маскоўскі суд Менску.
Судзьдзя, які яшчэ нядаўна ня мог наведаць Эўразьвяз, заўважыў, што Шумчанку выклікалі на суд ужо пасьля суду.
На судзе мужчына прызнаў, што ня меў рацыі, і папрасіў прабачэньня ў пабітага хлопчыка.
Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца.
У Маскоўскім судзе Менску завочна прысудзілі да штрафу ў 50 базавых велічынь сябра АГП Антона Жылку.
«Пакажыце мне вашы турмы, і я скажу, у якім грамадзтве вы жывяце. Узровень разьвіцьця дзяржавы вызначаецца па ўмовах утрыманьня зьняволеных у яе турмах». Гэтыя словы прыпісваюць выбітнаму брытанскаму палітыку Ўінстану Чэрчылю. Перадача «Свабода ў турмах» прысьвечаная забесьпячэньню бялізнай і санітарна-гігіенічнымі рэчамі ў турмах Беларусі і Нямеччыны. Аўдыёзапіс.
Экс-прэм’ер Малдовы Ўладзімір Філат прысуджаны да дзевяці гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці па справе аб карупцыі. Такое рашэньне вынес раённы суд Кішынёва
27 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе агалошаны прысуд па справе аб забойстве Юліі Балыкінай, чэмпіёнкі Беларусі па лёгкай атлетыцы, забітай у кастрычніку 2015 года. Цела забітай амаль праз два тыдні было знойдзенае ў лесе ў Смалявіцкім раёне.
Грамадзкі актывіст Яўген Батура, у якога 23 чэрвеня міліцыя забрала аўтамабіль зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі ня можа дамагчыся адказу: дзе машына, за што арыштаваная і калі будзе вернутая.
У эканамічным судзе Гомельскай вобласьці спыненая адміністрацыйная справа супраць загіблай прадпрымальніцы Тацяны Дупанавай «у сувязі са сьмерцю фізычнай асобы».
Судзьдзя Зузанна Плакса пастанавіла, што кантракт з былым работнікам ААТ «Полацак-шкловалакно» не працягнулі законна — на падставе ўказаў Лукашэнкі.
Суд над прадпрымальніцай Тацянай Аляхновіч скончыўся выклікам хуткай дапамогі і дастаўленьнем «асобы, якая працягваецца да адміністрацыйнай адказнасьці» ў псыхіятрычны шпіталь ў Навінках.
Суд пачаў разгляд зыску намесьніка старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікалая Шараха да прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно», зь якога ён быў звольнены ў красавіку.
У дзеяньнях магілёўскага праваабаронцы Валадара Цурпанава Ленінскі аддзел міліцыі абласнога цэнтру ня ўгледзеў складу правапарушэньня і спыніў супраць яго адміністрацыйную справу. Пракуратура вінаваціла актывіста ў ілжывым выкліку міліцыі.
6-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня пройдзе ў сталіцы Нарвэгіі з 21 па 23 чэрвеня.
Вольгу Мікалайчык і Леаніда Кулакова пакаралі за пікет салідарнасьці ля «Валадаркі». Актывісты апазыцыі Зьміцер Дашкевіч і Максім Вінярскі ў суд не зьявіліся.
Па дадзеных СК, за забойства палітыка злачынцам абяцалі ня менш як 15 мільёнаў рублёў.
Судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менска Марына Казлова адхіліла пазоў праваабаронцы з Гомеля Леаніда Судаленкі да «Белорусской ваенной газеты. Во славу Родины», і аўтара газэты Ўладзімера Кажэўнікава.
У Воршы сёньня былі затрыманыя лідэры прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў і Алесь Абрамовіч, якія праводзілі збор подпісаў на мясцовым рынку за адмену ўказу 222.
17 чэрвеня Каўнаскі акруговы суд прызнаў вінаватым у генацыдзе і завочна асудзіў на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі грамадзяніна Беларусі Стасіса Шымкуса.
У Менскім гарадзкім судзе адбылося пасяджэньне, на якім намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў абскарджваў рашэньне суду Савецкага раёну Менску, які пакараў яго штрафам у 30 базавых велічынь.
Садоўская ўжо некалькі гадоў вядзе змаганьне з аддзелам адукацыі, выхаваньня, спорту і турызму Маладэчанскага выканкаму, каб вярнуць сабе 9-гадовую дачку Кацярыну.
У Бабруйску шматдзетны бацька, сябра кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Шчарбатых дамогся аднаўленьня на працы і выплаты кампэнсацыі за прагул па віне працадаўцы.
Намесьнік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу беларускага Мікола Шарах патрабуе аднаўленьня на працы.
Маці зьніклага палітыка Ульяна Захаранка паскардзілася на суд, які не прызнаў яе сына памерлым.
У чым асаблівасьці справы былой сэнатаркі і дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі? Чым тлумачацца яе заявы, зробленыя пасьля вызваленьня?
Адзін з «фанатаў» прысуджаны да чатырох год і двух месяцаў пазбаўленьня волі, бо раней быў прысуджаны да двух год з адтэрміноўкай за нанясеньне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.
Нядаўна ў адзіночнай камэры, дзе знаходзіцца Андрэй Бандарэнка, усталявалі відэаназіраньне і цяпер кожны рух вязьня кантралююць. У тым ліку яму забаронена ў дзень класьціся на турэмны ложак.
У Шаўчэнкаўскім раённым судзе Кіева адбылося паседжаньне ў справе Мікалая Каханіўскага ды Васіля Парфянкова, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках напрыканцы лютага.
Алекс Бут і Ен Хэдварт, якія ўдзельнічалі ў беспарадках у Марсэлі, асуджаныя да двух і трох месяцаў зьняволеньня адпаведна за парушэньне грамадзкага парадку. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Партызанскі суд Менску 13 чэрвеня аштрафаваў актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежную рэжысэрку Вольгу Мікалайчык на 40 базавых кожнага (па 8,4 мільёна рублёў).
У Партызанскім судзе Менску 13 чэрвеня працягваецца разгляд адміністрацыйнай справы, пачатай супраць актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага і незалежнай рэжысэркі Вольгі Мікалайчык.
Раней за ўдзел у гэтым пікеце актывіста Паўла Сяргея асудзілі на 7 сутак арышту.
Былы дырэктар Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу падазраецца ў атрыманьні хабару ў 759 200 даляраў.
Суд вырашыў правесьці экспэртызу: здымкі Матолькі — творчы прадукт ці не? А што зь «нятворчымі» фота?
Абвяшчэньне прысуду былой сэнатаркі і дырэктаркі Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйкі прайшло ў Вярхоўным судзе ў Менску.
Расейскі мастак Пётр Паўленскі — пра машыну здушэньня і пра ўнутраную свабоду. Першае інтэрвію пасьля вызваленьня.
У Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд па сутнасьці пазову гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі да ваеннага інфармацыйнага агенцтва Мінабароны «Ваяр».
Загрузіць яшчэ