Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца будуць судзіць за салідарнасьць з Пальчысам


Павал Севярынец на акцыі ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 9 чэрвеня.
Павал Севярынец на акцыі ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 9 чэрвеня.

Суд Маскоўскага раёну Менску разгледзіць адміністрацыйную справу супраць сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца.

Яго абвінавачваюць у арганізацыі і правядзеньні каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага «несанкцыянаванай акцыі», паведамляе прэс-служба БХД.

Палітык атрымаў праз пошту копію адпаведнага пратаколу, складзенага на Севярынца падчас акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам каля СІЗА № 1.

9 чэрвеня на заклік Севярынца сямёра актывістаў правялі ў Менску акцыю салідарнасьці са зьняволеным заснавальнікам сайту 1863х Эдуардам Пальчысам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG