Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы выступяць у Осла на Сусьветным кангрэсе супраць сьмяротнага пакараньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

6-ы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня пройдзе ў сталіцы Нарвэгіі з 21 па 23 чэрвеня.

Яго арганізатарамі выступаюць француская асацыяцыя «Разам супраць сьмяротнага пакараньня» пад патранатам Гішпаніі, Нарвэгіі, Швайцарыі і Францыі, сумесна з Сусьветнай кааліцыяй супраць сьмяротнага пакараньня і іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Беларусь на кангрэсе прадстаўляе кампанія «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня», паведамляе праваабарончы сайт «Вясна».

Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня завяршыцца тэатралізаваным шоў — глябальным маршам супраць сьмяротнага пакараньня, які пачнецца каля будынку мэрыі Осла і пройдзе па цэнтральных вуліцах нарвэскай сталіцы.


Як паведаміў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэй Палуда, у рамках праграмы кангрэсу Праваабарончы цэнтар «Вясна», Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Нарвэскі Хэльсынскі камітэт ладзяць паралельнае мерапрыемства па тэме сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Беларусь зьяўляецца адзінай эўрапейскай краінай, якая да гэтага часу прымяняе сьмяротнае пакараньне. Паводле беларускіх уладаў, краіна павольна рухаецца ў напрамку адмены сьмяротнага пакараньня, але гэты працэс зьяўляецца «доўгім і складаным». У той жа час, паводле праваабаронцаў, людзей асуджаюць да сьмерці і расстрэльваюць у выніку бесчалавечнай і непразрыстай працэдуры.

Як можа міжнародная супольнасьць, і перадусім Эўрапейскі Зьвяз, дапамагчы працэсу адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі? Свой погляд выкажуць беларускія выступоўцы Любоў Кавалёва, маці Ўладзіслава Кавалёва, расстралянага па абвінавачваньні ў тэрарызме, Валянцін Стэфановіч з праваабарончага цэнтру «Вясна» і Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Адбудзецца таксама прэзэнтацыя кнігі «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» (The Death Penalty in Belarus), якая на кангрэсе ўпершыню будзе прадстаўленая на ангельскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG