На бігбордах у Горадні сёньня можна ўбачыць тры васьмёркі. Тры аднолькавыя лічбы здаліся ўдалым спалучэньнем, каб правесьці вялікае сьвята.
Пра тое, як Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў — фрагмэнты кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
У Курапатах адбылася сустрэча патэнцыйных удзельнікаў творчага конкурсу па мэмарыялізацыі Курапатаў, якую правялі чальцы аргкамітэту конкурсу і лідэры грамадзкай ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў».
Чатыры гады таму чыноўнікі абяцалі знайсьці сродкі, каб пачаць рэканструкцыю Быхаўскага замка. Тым часам гісторык і дэпутат палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк аптымістычна настроены наконт будучыні помніка архітэктуры. Ён запэўнівае, што працы завершаць і замак будзе ня горшы за Мірскі.
Міністры замежных спраў Украіны Павал Клімкін і Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі дамовіліся спрыяць сумеснай працы гісторыкаў, якія дасьледуюць такія старонкі ўкраінска-польскай гісторыі, як падзеі на Валыні падчас Другой сусьветнай вайны.
У ЗША памерла Грэта Цымэр Фрыдман — мяркуецца, што гэта менавіта яна трапіла на знакаміты здымак «Пацалунак», які ў памяці амэрыканцаў сымбалізаваў Дзень перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
У Нью-Ёрку і іншых гарадах ЗША ў 15-ю гадавіну тэрактаў 11 верасьня 2001 году ўспамінаюць чытаньнем імёнаў загінулых і званамі. У тым месцы, дзе ўпалі вежы-блізняты на Манхэтэне, увечары ў нядзелю запаляць сьвечкі.
Парлямэнт Украіны асудзіў у чацьвер ліпеньскае рашэньне Сэйму і Сэнату Польшчы па справе валынскай разьні.
Міністэрства культуры вынесла прадпісаньне магілёўскаму бізнэсоўцу, які ўзяўся аднаўляць будынак старой сынагогі, каб ён спыніў будаўнічыя працы. Бізнэсовец выкарыстаў без узгадненьня і дазволу Міністэрства культуры пры аднаўленчых працах матэрыялы, якія не адпавядаюць аўтэнтычным.
Дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч лічыць, што фармат настольнай гульні аказаўся прыдатны для прасоўваньня ведаў па гісторыі. Студыя засталася задаволеная гульнёй «1514» і абяцае неўзабаве анонс новай «настолкі».
Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрій Парубій прапанаваў парлямэнтам Польшчы і Літвы выступіць з сумеснай ацэнкай падзей 17 верасьня 1939 году, наступствы якіх, паводле яго слоў, адчуваюцца ў гэтых краінах і сёньня.
Хто здабываў незалежнасьць, а хто скарыстаўся зь яе? Пра гэта ды іншае ў цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» інтэрвію зь першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне, старшынём камісіі замежных справаў у Вярхоўным Савеце 12-скліканьня Пётрам Садоўскім.
Працэс дэкамунізацыі ва Ўкраіне фактычна запусьціла Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе, калі ў часе масавых пратэстаў актывісты пачалі зносіць помнікі Ўладзімеру Леніну.
Хто здабываў незалежнасьць, а хто скарыстаўся зь яе? Пра гэта ды іншае ў цыклі "Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці" інтэрвію зь першым амбасадарам Беларусі ў Нямеччыне, старшынём камісіі замежных справаў у Вярхоўным Савеце 12-скліканьня Пётрам Садоўскім.
Былы кіраўнік Беларусі, прэмʼер-міністар (1994-1996) Міхаіл Чыгір — пра тое, як Лукашэнка пераконваў узначаліць урад, як яму адпомсьцілі за ўдзел у альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбарах 1999 году, і як Шарэцкі ўгаварыў паўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году.
Усьлед за мураваным замкам з больш як 600-гадовай гісторыяй ня менш значнай візытоўкай старадаўняга Крэва неўзабаве могуць стаць абʼекты Першай усясьветнай вайны.
У цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — інтэрвію з Міхаілам Чыгіром, першым і адзіным прэм’ер-міністрам Беларусі (1994-1996), які пайшоў у адстаўку на ўласнае жаданьне. Гэта быў знак пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму ў 1996 годзе.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч дае жорсткія ацэнкі ўсім — Вячаславу Кебічу, Зянону Пазьняку, Аляксандру Лукашэнку, Мікалаю Дземянцею. Пры гэтым ён крытычна ставіцца і да самога сябе.
У цыклі «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — інтэрвію з першым кіраўніком Беларусі Станіславам Шушкевічам, чые імя назаўсёды застанецца ў гісторыі як аднаго з падпісантаў Белавескіх пагадненьняў, у выніку якіх Савецкі Саюз спыніў існаваньне.
У розныя часы беларусам прапаноўвалі розныя даты для адзначэньня дня незалежнасьці. Сярод іх 1 студзеня, 25 сакавіка, 3 ліпеня, 27 ліпеня, 25 жніўня. Якую дату лічыце Днём незалежнасьці вы? Выказвайцеся ў камэнтарах.
Пра падзеі жніўня 1991-га — фрагмэнты кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы», якая выходзіць другім выданьнем у «Бібліятэцы Свабоды. ХXI стагодзьдзе».
На слуханьнях у Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе падсудны ісламскі экстрэміст прызнаў сваю віну і выказаў «глыбокае шкадаваньне» з нагоды свайго ўдзелу ў разбурэньні старажытных рэлігійных сьвятынь у горадзе Тымбукту ў Малі.
У касьцёле Сьвятой Сям’і на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе прайшла беларускамоўная імша. На ёй прысутнічалі шэсьць зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ.
Гістарычны кур’ёз адбыўся ў вёсцы Знаменка Лагойскага раёну на Меншчыне. Менавіта тут у 1931 годзе быў утвораны калгас «Чырвоныя Падонкі».
19 жніўня ў беларускія рэдакцыі адно за адным прыходзілі загады ад ГКЧП. І хоць пранезалежніцкія настроі былі ў шмат якіх рэдакцыях, на наступны дзень з асуджэньнем путчу выйшлі «Народная газета» і «Звязда». Антыпутчысцкі нумар «Знамени юности» зьнялі з друку.
У дні путчу — як і заўсёды ў «крытычныя дні» гісторыі — праграмы Радыё Свабода карысталіся павышаным попытам у жыхароў Беларусі, дзе ў афіцыйных мас-мэдыях тагачасныя падзеі асьвятляліся ня надта аб’ектыўна і апэратыўна.
Радыё Свабода публікуе дасьледаваньне Натальлі Растовай, прысьвечанае таму, з чым сутыкнуліся і як паводзілі сябе журналісты ў тры вырашальныя жнівеньскія дні. Гэта частка праекту «Нараджэньне расейскіх СМІ. Эпоха Гарбачова (1985-1991)». Публікуецца зь невялікімі скарачэньнямі.
Пра падзеі жніўня 1991-га — фрагмэнты кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы», якая выходзіць другім выданьнем у «Бібліятэцы Свабоды. ХXI стагодзьдзе». Частка 2.
Грамадзкая камісія ў Кіргізстане прыйшла да высновы, што масавае падаўленьне паўстаньня кіргізаў у 1916 годзе царскай Расеяй зьяўлялася генацыдам.
У жніўні мінулага году хваля цікавасьці да «залатога цягніка» прыцягнула ў Валбжых дзясяткі журналістаў.
У Чавусах гадавіну наданьня гораду Магдэбурскага права адзначылі адкрыцьцём інфармацыйнай дошкі. Яе ўсталявалі на будынку раённага гісторыка-краязнаўчага музэю. Шыльда стала плёнам руплівасьці Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.
Севярынец выказаў шкадаваньне, што «партыя са стогадовай гісторыяй у сучаснай Беларусі ня мае магчымасьці атрымаць рэгістрацыю».
Падручнік гісторыі мае назву «Ад Адама да Пуціна» і складаецца зь пяці тамоў: «Ад Адама да Македонскага», «Ад Македонскага да Манамаха», «Ад Манамаха да ўпадзеньня грэкаў у ерась», «Ад Фэрары да Грознага», «Ад Грознага да Пуціна».
Рашэньне пра гэта зьмешчанае ў пастанове Савету Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
Археолягі з Інстытуту гісторыі НАН Беларусі знайшлі падмурак невядомай рэзыдэнцыі XVI-XVII стагодзьдзяў каля Мірскага замку. Раней лічылася, што на месцы руінаў стаяў толькі палац XX стагодзьдзя.
У Кіргізстане стартаваў аўтапрабег прысьвечаны памяці ахвяраў кіргіскага і казахскага паўстаньня супраць царскай Расеі, якое было жорстка здушана царскімі расейскімі войскамі ў 1916 годзе.
У Карэліцкім раёне побач зь Мірскім замкам упершыню праводзяцца археалягічныя пошукі на месцы, дзе калісьці быў палац Сьвятаполк-Мірскіх канца XIX стагодзьдзя.
Экспэдыцыя Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядзе раскопкі Лоевай гары ў аднайменным мястэчку пры ўтоку ракі Сож у Дняпро. Выглядае, што Лоеў, датай нараджэньня якога лічыцца 1505 год, «пастарэе» яшчэ на 4–5 стагодзьдзяў.
У Беларусі ня так шмат герояў раньняга сярэднявечча, таму трэба дасьледаваць усе постаці. Каб даведацца, ці быў ісьляндзкі місіянэр Торвальд Кодрансан першахрысьціцелем Полацку, беларускія ўлады павінны фундаваць міжнародны дасьледчы праект.
Беларусь перажыла дзьве хвалі разбурэньня сваёй культурнай і архітэктурнай спадчыны — пасьля расейскай акупацыі ў 19 стагодзьдзі і падчас савецкага рэжыму 20 стагодзьдзя.
Беларускія археолягі знайшлі рэшткі буйнога паселішча скандынаваў у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Гэта, магчыма, адно з найвялікшых ва Ўсходняй Эўропе вараскае паселішча.
Асабістыя запісы аднаго з нацысцкіх правадыроў доўга лічыліся згубленымі. Іх знайшлі ў архіве ў Падмаскоўі.
Адзінае на Гарадзеншчыне незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне «Газета Слонімская» рыхтуе тысячны нумар, які зьявіцца на наступным тыдні. Журналісты рыхтуюць для сваіх чытачоў сьвяточную акцыю ў Слоніме, але яшчэ чакаюць дазволу райвыканкаму.
У 1994 годзе ў Ісьляндыі выйшлі кніга «Торвальд Вандроўнік». Пісьменьнік Аўтні Бэргман па-мастацку апрацаваў біяграфію ісьляндзкага місіянэра. Што, акрамя сагаў, засталося ад Торвальда ў Ісьляндыі і чаму некаторыя лічаць яго мітычнай асобай, Бэргман распавёў у інтэрвію Свабодзе.
Ці ведалі вы, што першае таксі ў Менску зьявілася на год раней, чым у Нью-Ёрку і Маскве. А зь сёньняшнімі тарыфамі менскае таксі ня толькі ўваходзіць у лік самых танных у Эўропе, але й нават самых танных у Беларусі. Нечаканыя факты пра сталічнае таксі — у нашай відэагісторыі.
Калі, дзе, як і які алькаголь пачалі ўжываць беларусы? Гутарка з гісторыкам, беларускім прафэсарам, які працуе ў Ізраілі, у Тэль-Авіўскім унівэрсытэце, Захарам Шыбекам.
«Здараецца, што да маленькіх дзяўчатак прыходзіць фэя, дакранаецца залатым дубчыкам і робіць яе шчасьлівай. Для мяне такім чараўніком стаў сябра маіх бацькоў Янка Брыль», — пісьменьніца Вольга Іпатава згадвае пра свайго «зямнога заступніка».
Загрузіць яшчэ