Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла жанчына са знакамітага фотаздымку з пацалункам


У ЗША памерла Грэта Цымэр Фрыдман — мяркуецца, што гэта менавіта яна трапіла на знакаміты здымак «Пацалунак», які ў памяці амэрыканцаў сымбалізаваў Дзень перамогі ў Другой сусьветнай вайне.

Фрыдман памерла на 93-м годзе жыцьця, у чацьвер, 8 верасьня, у шпіталі гораду Рычманд, сталіцы штату Вірджынія. Прычынай сьмерці называюць ўскладненьні, зьвязаныя з узростам. Яна будзе пахавана на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках побач з магілай мужа — Мішы Фрыдмана.

14 жніўня 1945 гады на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку пасьля абвяшчэньня аб заканчэньні вайны з Японіяй сабраўся радасны натоўп. Дваццацігадовая Фрыдман працавала памочніцай зубнога лекара і выбегла на вуліцу, калі пачула аб заканчэньні вайны. У той момант да яе падышоў малады марак Джордж Мэндонса, якога яна да таго часу ні разу не сустракала, і горача пацалаваў. Пацалунак зьняў фатограф Альфрэд Айзэнштадт.

Пазьней фота было надрукаванае ў часопісе Life. Сама Фрыдман казал, што пацалунак «ня быў нечым рамантычным», а проста спантанным «сьвяткаваньнем перамогі». Як распавядаў Мэндонса, у яго ў той дзень было спатканьне зь іншай мэдсястрой, Рытай Пэтры, зь якой ён пазьней ажаніўся.

Газэта New York Times таксама адзначае, што акрамя Грэты Фрыдман, яшчэ дзьве жанчыны сьцьвярджалі, што гэта яны былі на знакамітым здымку. Таксама аспрэчвалася і асоба марака на здымку — на гэтую ролю прэтэндавалі 11 чалавек.

Грэта Фрыдман у маладосьці.
Грэта Фрыдман у маладосьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG