Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане адзначаюць 100 гадоў антырасейскага паўстаньня


Перад пачаткам аўтапрабегу
Перад пачаткам аўтапрабегу

У Кіргізстане стартаваў аўтапрабег прысьвечаны памяці ахвяраў кіргіскага і казахскага паўстаньня супраць царскай Расеі, якое было жорстка здушана царскімі расейскімі войскамі ў 1916 годзе. Фінансаваны дзяржавай канвой, з кіроўцамі з кіргіскіх няўрадавых арганізацый, пачаў свой шлях зь вёскі блізу Бішкеку і, як чакаецца, дасягне гораду Каракол на працягу некалькіх дзён.

Удзельнікі аўтапрабегу спыняюцца ў кожным горадзе і вёсцы на сваім шляху, каб зачытаць імёны мясцовых жыхароў, якія былі забітыя ў часе сутыкненьняў з царскімі расейскімі войскамі сто гадоў таму.

Падчас Першай сусьветнай вайны, у 1916 годзе, Расея вырашыла рэкрутаваць карэнныя народы Сярэдняй Азіі ў войска ў якасьці бяззбройных рабочых, якія капалі акопы, узводзілі абарончыя і інжынэрныя збудаваньні . Многія кіргізы і казахі адмовіліся і адкрыта паўсталі супраць расейскіх уладаў. Пасьля таго, як паўстаньне было задушана, многія ўдзельнікі зьбеглі ў суседнія правінцыі Кітаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG