Увесь час з вуснаў афіцыйных асобаў мы чуем пра тое, што Беларусь выбрала «інавацыйны шлях разьвіцьця». Пляны добрыя, але як яны стыкуюцца з рэальнасьцю?
Вывазу паліва для перапродажу за мяжой нават прысьвечаная песьня Вольскага.
Гатэльнаму комплексу між цыркам і плошчай Перамогі ў Менску дадзены штуршок, але ня знойдзены пакупнік.
На парушэньні ня скардзіліся, а проста прасілі праверыць, ці ёсьць парушэньні — таму гэта не кампэтэнцыя Мінгандлю.
Расея плянуе патраціць на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту ўвесь рэзэрвовы фонд ўжо ў наступным годзе, а таксама накіраваць на гэтыя мэты 783 млрд рублёў з Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Цяпер ЗША апярэджваюць па аб’ёмах здабычы нафты Саудаўскую Арабію і Расею, прычым палова гэтага аб’ёму прыпадае на сланцавую нафту.
Ўздым цэнаў нафты ў апошнія месяцы спрыяў росту здабычы сланцавай нафты ў ЗША.
«Бывай мільянэр!»Такая выстава, прысьвечаная гісторыі грошай на Гарадзеншчыне, працуе ў гарадзенскім Новым замку.
Магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паабяцалі знайсьці фінансаваньне на завяршэньне будаўніцтва корпусу Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту.
Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Павел Калавур назваў дэнамінацыю пасьпяховай.
Менскі малочны завод № 1, Бельніцкі пратэінавы завод і агракамбінат «Зара» застаюцца пад часовай забаронай.
Напярэдадні стала вядома, што Расея ўвяла дадатковыя абмежаваньні на транзыт украінскіх тавараў праз сваю тэрыторыю.
Якія меры прадугледжваюць указы, пакуль невядома — указы не апублікаваныя.
На першых таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы пасьля дэнамінацыі курс амэрыканскай валюты зьнізіўся — да 1,9979 беларускіх рублёў за даляр ЗША.
Цэнтрабанк Грэцыі апублікаваў статыстычныя дадзеныя, паводле якіх ад пачатку сусьветнага фінансавага крызісу ў 2008 годзе краіну пакінулі больш за паўмільёна чалавек.
Крамы ў Гомелі гандлявалі 1 ліпеня ўсё яшчэ па-старому. Касавыя апараты ў краме выдаюць «ранейшую арытмэтыку» — сотні, тысячы, дзесяткі тысяч.
«Я ацэньваю самога Рудага нэгатыўна. Ён нічога не дамогся. Таму яго саслалі цяпер у ссылку ў Кітай, каб не круціўся пад нагамі», — лічыць экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Эканаміст Міхал Залескі тлумачыць, ці варта баяцца дэнамінацыі, расказвае, якія ролі ў атачэньні Лукашэнкі выконваюць Руды, Сямашка і Кабякоў і параўноўвае беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы са старымі і хворымі людзьмі.
Хлеб каштуе 80 капеек, кіля добрай сьвініны — 10 рублёў, пляшка гарэлкі — 7, піва — паўтара рубля. Кошты ў першы дзень пасьля дэнамінацыі, як сказалі ў крамах, не падняліся. Цяпер проста няма чатырох нулёў.
Дзіця апраналі ў прыстойную вопратку і ў брудныя рызманы, каб паглядзець, як рэагуюць людзі.
107 месяцаў — столькі спатрэбілася беларусам, каб зноў стаць мільянэрамі пасьля дэнамінацыі на тры нулі ў студзені 2000. Стартавалі тады з зарплаты 36 659 руб. — І ў сьнежні 2008 года беларусы зарабілі свой першы мільён — 1 000 187 руб.
Сьледзтва працягваецца. Ці можа Баскін кіраваць «Сэрвалюксам» у цяперашнім статусе, невядома.
У Беларусі адбылася дэнамінацыя. На купюрах зьніклі чатыры нулі, затое зьявіліся манэты. Гэта ўжо ня першая дэнамінацыя ў краіне. Усяго іх было тры. Па гэтаму паказьніку Беларусь зраўнялася з Зымбабвэ.
У канцы 2014 году Першы чэска-расейскі банк выдаў ультраправай францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн крэдыт на 9 мільёнаў еўра.
Пасьля таго, як брытанцы прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу, яны кінуліся «гугліць», за што ж прагаласавалі. Магчыма і вы яшчэ ня ўсё ведаеце пра новыя грошы.
Сярэднестатыстычны беларус атрымаў у траўні 718 рублёў з улікам дэнамінацыі. 711 рублёў ён жа, сярэднестатыстычны беларус, атрымліваў у лістападзе 1991 году.
30 чэрвеня, у апошні дзень перад увядзеньнем новых грошай, у Гомелі зьбіраліся чэргі практычна каля кожнага банкамату.
Сёньня да канца працоўнага дня іх можна было абмяняць у аддзяленьнях Нацыянальнага банку.
Абʼёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь былі скарэктаваныя графікам Мінэнэрга на траціну ў бок зьмяншэньня. На ліпень яны складаюць па 590 тысяч тон на «Нафтан» і на Мазырскі НПЗ.
Напярэдадні дэнамінацыі «Белпошта» спыніла прыём плацяжоў 30-га чэрвеня і 1 ліпеня. Таксама гарадзенцы сутыкнуліся з тым, што ў «Беларусбанку» «паляцела» сыстэма, а камэрцыйныя банкі скарацілі працоўныя дні.
Міжнародны валютны фонд прагназуе рэцэсію ў беларускай эканоміцы ў 2017 годзе.
Пакуль праваабаронцы скардзіліся пракурору і Аблвыканкаму, распараджэньне аб прымусовай працы аказалася скасаваным.
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў падрыхтаваць меры для адмены санкцый супраць Турэччыны.
Міністэрства эканомікі ўсталявала новы тарыф на паслугі «Белэнэрга» па перадачы і разьмеркаваньні электрычнай энэргіі, «вырабленай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь юрыдычнай асобай, якія не ўваходзяць у склад названага аб’яднаньня».
Два рублі і яшчэ паўкапейкі за даляр, 2,22 за эўра і тры беларускія капейкі за расейскі рубель. Запомніце гэтыя лічбы, яны ня зьменяцца яшчэ чатыры дні. А што потым?
Перад банкаматамі ў Менску і іншых гарадах — чэргі: людзі запасаюцца наяўнымі грашыма перад дэнамінацыяй.
1 ліпеня ў Беларусі пройдзе дэнамінацыя: ад усіх цэнаў адкінуць чатыры нулі, а ў банках і крамах зьявяцца банкноты новага ўзору. Свабода нагадвае, якім старым купюрам будуць адпавядаць новыя грашовыя знакі.
Гандлёвая група ІКЕА адклікае з рынку ЗША 29 мільёнаў камодаў, пасьля таго як 6 малалетніх дзяцей загінулі пад шафамі, якія на іх зваліліся.
З разьвіцьцём краіны #чтотонетак, крызіс ёсьць, і ў ім вінаваты Лукашэнка, а стабільнасьці няма. Так кажа большасьць апытаных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу за 2016 год, Беларусь вышэй за Расею, але ніжэй за Грузію.
Выкарыстаньне вакцыны «Прыарыкс» у Беларусі адноўлена з 20 чэрвеня, паведаміла ў фэйсбуку Міністэрства аховы здароўя.
У «Беларусбанку» 1 ліпеня ладзіцца «Пятніца ў беларускім арнамэнце». Якраз у гэты дзень у краіне пачынаецца дэнамінацыя.
Канцэрн заніжаў паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў, прадстаўляючы свае рухавікі як больш экалягічныя.
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук заклікаў міністра працы Марʼяну Шчоткіну і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адмовіцца ад прыняцьця чарговага «адыёзнага закону», які тычыцца працоўных адносінаў.
30 чэрвеня 2016 году — апошні дзень, калі можна падаць заяву аб прыватызацыі дзяржаўнага жыльля. «Радыё Свабода» пагаварыла зь людзьмі, якія незадаволеныя правіламі прыватызацыі.
Таксама беларусаў запрасілі купіць акцыі Afreximbank, каб узмацніць супрацоўніцтва. Калавур абяцаў падумаць.
Што далей будзе з цэнамі на газ, залежыць ад вынікаў перамоваў Расеі і Беларусі: першая ня хоча даваць зьніжку, другая ня хоча плаціць шмат, таму пастаўкі могуць быць зьменшаныя.
Ці дасьць МВФ крэдыт, ведае толькі МВФ, але беларускія ўлады «прагназуюць», што дасьць.
«У нас, у прынцыпе, сапраўды добры патэнцыял. У нас добрая вытворчасьць, добры кадравы патэнцыял. У нас ёсьць стабільнасьць..», — заявіў кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
Праз тыдзень зьявяцца новыя грошы. А ў нас тэст пра старыя, зусім старыя і крыху пра новыя. Пра ўсе беларускія грошы.
Загрузіць яшчэ