Вязьні рыхтуюць Мсьціслаў да «Дажынак». Асуджаныя працуюць у якасьці рознарабочых, рамантуюць і аднаўляюць будынак у цэнтры Мсьціслава.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп дапусьціў, што краіна можа выйсьці з Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Нагодай для судовага разьбіраньня стаў скандал, які адбыўся восем гадоў таму.
У красавіку Аляксандар Лукашэнка папярэджваў беларускі ўрад, каб той «згрупаваўся і паказаў адпаведныя вынікі» цягам другога кварталу. Але замест росту эканомікі адбылося падзеньне ВУП на 2,5%. Ці прывядуць такія вынікі да абяцай адстаўкі ўраду, высьвятляла Свабода.
Сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonaldʼs выключыла «Біг Мак» з мэню ў Вэнэсуэле з-за недахопу сыравіны для яго вырабу, паведамляе РБК са спасылкай на Globovision.
У фармаваньні ВУП Беларусі доля Менску складае 29,2%. Але гэта зусім ня кажа пра эфэктыўнасьць вытворчасьці. Чаму высокі ВУП — не падстава для гонару, Свабодзе патлумачыў эканаміст Леанід Злотнікаў.
Паводле зьвестак расейскага дзелавога выданьня «Коммерсант», Менск гатовы пагасіць доўг 270 млн даляраў за газ, пасьля чаго пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь вернуцца на ранейшы ўзровень.
Пра гэта заявіў у інтэрвію Reuters міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Аляксандар Новак.
З 18 верасьня ў Беларусі, згодна з загадам Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, уводзіцца поўны кантроль IP-тэлефаніі і блякаваньне незарэгістраваных сродкаў IP-тэлефаніі.
Аб’ём інвэстыцыяў склаў каля 50 мільёнаў дэнамінаваных рублёў.
У працаўнікоў акцыянэрнага таварыства «Крычаўцэмэнташыфэр» з заробкаў не спагналі падатку на нерухомасьць, хоць у разьліковых лістках такое адлічэньне было пазначанае.
У Беларусі па выніках першага квартала 2016 году склалася самая нізкая доля продажу беларускіх тавараў з 2008-га — 65,7%. У тым ліку па харчовых таварах — 80,8%, па нехарчовых — 45,8%.
Праграма жыльлёвага будаўніцтва ў 2016 годзе абмяжоўваецца з-за скарачэньня аб’ёмаў дзяржпадтрымкі.
Па выніках праверак даналічана 1,4 млн рублёў, у бюджэт паступіла ўжо 1,2 млн рублёў.
У сацыяльнай сетцы "Вконтакте" Аляксандар Данскі апублікаваў у пабліку "МОГИЛЁВ real" фатаздымак двухрублёвай манэты з сарцавінай, аддзеленай ад рамкі. Ён напісаў, што манэта літаральна развалілася ў яго ў руках.
Памер камісіі складзе 1 беларускі рубель за разавы зварот у касу банку, незалежна ад колькасьці плацяжоў, якія будуць зробленыя.
Эстонскі прадпрымальнік кажа, што ягоныя фуры прайшлі ўсю Эўропу і ўпершыню сутыкнуліся зь «дзяржаўным рэкетам» такога маштабу.
У студзені-траўні ў выніку зьніжэньня сусьветных цэнаў на сыравіну беларускі нафтавы і калійны экспарт скараціўся больш як на 1,5 млрд даляраў, паведамляе БелаПАН.
Адзначаецца, што дамова падпісаная з кансорцыюмам кітайскіх кампаній (Sinochem, CNAMPGC, CNOOC) і будзе дзейнічаць да канца 2016 году.
Філіял «Мазырцепласетка» перабраў зь бюджэту звыш 6 мільярдаў недэнамінаваных рублёў. На вінаватага службоўца завялі крымінальную справу.
Аляксандар Уласюк заяўляе, што расейская эканоміка, нягледзячы на крызісныя зьявы, прыстасавалася да новых умоваў і здатная падтрымліваць гібрыдныя канфлікты
«Парызанамі» ці «апалчэнцамі» віцябляне і госьці гораду ахрысьцілі людзей у цывільным, якія праводзілі асабістыя дагляды мінакоў. Яны не тлумачылі, да якога структурнага падразьдзяленьня МУС прыналежаць.
Амаль 130 чыгуначных вагонаў з транзытным грузам з Украіны, якія накіроўваліся ў Казахстан і Кіргізстан, затрыманыя на памежных перадатачных станцыях Украіны і Беларусі.
На забаронах указу № 48 Мінгандлю зарабіла больш за 100 тысяч даляраў.
Зарплаты жанчын роўныя з мужчынскімі сярод аналітыкаў і малодшых распрацоўшчыкаў, але ў астатніх сфэрах — меншыя на 25–30%.
Літоўская асацыяцыя прадпрымальнікаў, якія займаюцца ляснымі ягадамі і грыбамі, скардзіцца на тое, што беларускія і ўкраінскія зьбіральнікі чарніц зьбіваюць кошты.
У параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году экспарт крыху павялічыўся, а імпарт — крыху зьнізіўся.
Лукашэнка стварыў «Агенцтва па кіраваньні актывамі», якое возьме на сябе запазычанасьці сяла па крэдытах.
Пакуль у Беларусі толькі зьбіраюцца браць падатак з анлайн-кантэнту. Але магчыма, што падатак прынясе дзяржаве толькі страты — або што раптам і плаціць яго абавяжуць не кампаніі, а карыстальнікаў.
Гэта зроблена ў спробе забясьпечыць пастаўкі насельніцтву харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Раней прэзыдэнт Нікаляс Мадура сваім указам абавязаў армію каардынаваць вытворчасьць і разьмеркаваньне прадуктаў харчаваньня.
Галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Беларусі прыпыніў экспарт гэтага беларускага прадукту ў Расею.
На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым 12 ліпеня ў Маскве кіраўнік расейскага ўраду Дзмітры Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць кантраляваць пытаньне з пастаўкамі нафты і газу з Расеі ў Беларусь.
А таксама зь іншымі краінамі Ўсходняга партнэрства.
Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.
Галоўны дзяржаўны вэтынспэктар Беларусі адклікаў дэклярацыі аб адпаведнасьці ў 15 беларускіх вытворцаў сухой малочнай прадукцыі.
Мінімальны заробак за чэрвень праіндэксаваны на 5,4%, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэта першая індэксацыя з пачатку 2016 году.
Пазоў у міжнародны арбітраж падалі ў студзені 2013 году Філіпіны, якія сьцьвярджаюць, што дзейнасьць Кітаю ў гэтай акваторыі, уключаючы выспы і рыфы, парушае міжнароднае права.
На няпэўны час замарожана будаўніцтва мэмарыялу героям і ахвярам Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні на Гарадзеншчыне.
Паводле ўзроўню камплектацыі Mercedes G63 AMG Brabus B70 каштуе ад 200 да 500 тысяч эўра.
Мараторый на назапашвальныя пэнсійныя ўзносы плянуецца падоўжыць адразу на тры гады. Пра гэта пішуць у панядзелак «Ведамасьці».
Беларусь часова прыпыніла экспарт прадукцыі жывёльнага паходжаньня з шэрагу прадпрыемстваў, а таксама спыніла выдачу вэтэрынарных сэртыфікатаў на гэтую прадукцыю.
Бізнэсовец Дзьмітры Лобяк, які купіў актывы, былы аднакурсьнік асноўнага акцыянэра «Уралкалія» па сувораўскай вучэльні.
Далучэньне Беларусі да міжнароднай дамовы аб аўтаматычным абмене дадзенымі пра замежныя фінансавыя рахункі стварае пагрозу для дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва, мяркуе Бяляцкі.
Верагодна, гаворка вядзецца пра Play Store кампаніі Google, App Store кампаніі Apple, іншых распаўсюднікаў праграмаў, кіно, кніг і музыкі, а таксама стваральнікаў анлайн-гульняў і інтэрнэт-казіно.
Раней Наваполацк увесь час трапляў у сьпісы самых заможных гарадоў, а «Нафтан» — самых багатых прадпрыемстваў. Цяпер адсюль прыходзяць навіны пра аварыі і правальны эканамічны стан мясцовых заводаў. Чаму з Наваполацку зьяжджаюць кваліфікаваныя спэцыялісты, высьветліла Свабода.
Увесь час з вуснаў афіцыйных асобаў мы чуем пра тое, што Беларусь выбрала «інавацыйны шлях разьвіцьця». Пляны добрыя, але як яны стыкуюцца з рэальнасьцю?
Вывазу паліва для перапродажу за мяжой нават прысьвечаная песьня Вольскага.
Гатэльнаму комплексу між цыркам і плошчай Перамогі ў Менску дадзены штуршок, але ня знойдзены пакупнік.
На парушэньні ня скардзіліся, а проста прасілі праверыць, ці ёсьць парушэньні — таму гэта не кампэтэнцыя Мінгандлю.
Расея плянуе патраціць на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту ўвесь рэзэрвовы фонд ўжо ў наступным годзе, а таксама накіраваць на гэтыя мэты 783 млрд рублёў з Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Загрузіць яшчэ