Мінімальны заробак за чэрвень праіндэксаваны на 5,4%, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэта першая індэксацыя з пачатку 2016 году.
Памер месячнай мінімалкі за чэрвень складзе 239 рублёў 18 капеек альбо ў пераліку 119,3 даляра.
Сярэдні заробак па Беларусі вагаецца вакол 400 даляраў. У 2015 годзе ўрад Беларусі пастанавіў, што пражытковы мінімум складае менш за 100 даляраў на месяц.
Згодна з дасьледаваньнем Інстытуту сацыялёгіі беларускай Акадэміі навук, апублікаваным (PDF) на сайце Нацбанку, беларусы за апошнія тры гады сталі адчуваць сябе бяднейшымі.
Траціна беларусаў ня мае грошай «на чорны дзень», толькі 10-15% могуць дазволіць сабе дарагія доўгатэрміновыя пакупкі, толькі кожны двухсоты — аўтамабіль. Амаль 70% усё задавальняе