Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы дэмпінгуюць цэны на чарніцы ў Эўропе


Літоўская асацыяцыя прадпрымальнікаў, якія займаюцца ляснымі ягадамі і грыбамі, скардзіцца на тое, што беларускія і ўкраінскія зьбіральнікі чарніц зьбіваюць кошты.

Пра гэта паведамляе літоўскі сайт Agroeta.

Як паведаміў кіраўнік асацыяцыі Віргініюс Варанавічус, у сярэдзіне ліпеня за кіляграм чарніцы купцы прапаноўвалі 1,2-1,3 эўра.

«Больш мы ня можам плаціць, бо канкурэнты з Украіны і Беларусі плацяць яшчэ менш», — сказаў Варанавічус.

Паводле яго слоў, ва Ўкраіне за кіляграм чарніцы плацяць 0,67-0,70 эўра, у Беларусі — каля 1 эўра.

«Яны, як і мы, экспартуюць ягады ў краіны Эўразьвязу. Некалі мы маглі канкураваць лепшай якасьцю падрыхтоўкі да экспарту, а цяпер суседзі ўкаранілі сучасныя тэхналёгіі і паляпшаюць культуру працы», — сказаў Варанавічус.

Паводле інфармацыі TUT.BY у Менску на рынку чарніцы цяпер прадаюць за 3 рублі (1,35 эўра).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG