Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім жанчынам у ІТ плацяць меней за мужчынаў — dev.by


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Беларускі ІТ-партал dev.by прааналізаваў сваё ранейшае дасьледаваньне мэдыянных зарплатаў беларускіх «айцішнікаў» за 2015 год на прадмет гендэрнай роўнасьці.

Летась доля жанчын у IT-спэцыяльнасьцях упершыню перавысіла 20%. Жанчыны складаюць абсалютную большасьць у сфэры продажаў і сярод HR («кадравікоў»), жанчын амаль 40% сярод тэставальнікаў. Але сярод распрацоўшчыкаў — самай масавай спэцыяльнасьці ў ІТ — жанчын толькі 10%. Ёсьць спэцыяльнасьці, дзе мэдыянныя зарплаты жанчын роўныя ці нават крыху большыя за мужчынскія: гэта аналітыкі (1190–1200 даляраў) і малодшыя распрацоўшчыкі (540–575 даляраў). Але ў іншых спэцыяльнасьцях жанчыны атрымліваюць меней — дзе ў сярэднім на чвэрць, а дзе і на траціну. Тыя ж тэставальнікі мелі 1200 даляраў, калі тэставальніцы — 900.

Жанчыны, апытаныя парталам пра вынікі дасьледаваньня, прызнаюць, што сутыкаліся і зь няроўнасьцю ў зарплатах, і зь нежаданьнем кіраўнікоў прымаць жанчын на пэўныя пасады ці асьцярогамі, што жанчыны могуць зацяжарыць. Але апытаныя адзначаюць: часта жанчыны самі «больш сьціплыя ў запытах» што да зарплатаў.

Мужчыны супраць жанчын: хто ў Беларусі больш працуе, а хто глядзіць тэлевізар

Беларусь у Індэксе гендэрнага разрыву займае 34-ю пазыцыю — паміж лацінаамэрыканскімі Эквадорам і Аргентынай. Індэкс улічвае як эканамічны і карʼерны аспэкты, так і адукацыю, здароўе, палітычныя правы і магчымасьці.

Супрацоўнікі ІТ-сфэры ў сярэднім зарабляюць найбольшыя грошы ў Беларусі. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень-травень 2016 году ў ІТ-сфэры склала, паводле Белстату, 3550 дэнамінаваных рублёў (каля 1170 даляраў). Тым часам сярэдняя зарплата па краіне за названы пэрыяд склала каля 692 рублёў (каля 435 даляраў), а ў сфэрах прадстаўленьня сацыяльных паслугаў і сярод супрацоўнікаў музэяў, архіваў і бібліятэкаў — крыху больш за 400 рублёў (200 даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG