Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў хоча стварыць адзіную эканамічную прастору з Беларусьсю 


Павал Клімкін
Павал Клімкін

А таксама зь іншымі краінамі Ўсходняга партнэрства.

Міністар замежных спраў Украіны Павал Клімкін заявіў, што ягоная краіна ініцыюе абмеркаваньне пытаньня стварэньня адзінай эканамічнай прасторы краінамі Ўсходняга партнэрства — Украінай, Грузіяй, Малдовай, Армэніяй, Азэрбайджанам і Беларусьсю. Пра гэта міністар паведаміў у панядзелак на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

Краіны Ўсходняга партнэрства маюць намер правесьці кансультацыі па гэтым пытаньні і сустрэцца восеньню для абмеркаваньня, цытуе Клімкіна Belsat.

Міністар дадаў, што неабходна прааналізаваць, у якіх сфэрах магчыма ўвядзеньне адзінай эканамічнай прасторы на прыкладзе падобных пагадненьняў у Эўразвязе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG