Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Беларусь згодная пагасіць доўг за газ


Паводле зьвестак расейскага дзелавога выданьня «Коммерсант», Менск гатовы пагасіць доўг 270 млн даляраў за газ, пасьля чаго пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь вернуцца на ранейшы ўзровень.

Як паведамлялася раней, Менск не прызнае доўг перад «Газпромам», які расейскі бок ацэньвае ў 270 млн даляраў. Адказам Масквы з пачатку ліпеня стала скарачэньне паставак нафты ў Беларусь.

Паводле дадзеных крыніц «Коммерсанта», у панядзелак віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч сустракаўся зь першым віцэ-прэмʼерам Беларусі Васілём Мацюшэўскім. Па выніках сустрэчы была дасягнутая папярэдняя комплексная дамоўленасьць аб урэгуляваньні спрэчкі. Менск пагадзіўся ў найбліжэйшы час пагасіць доўг за газ, а Масква пасьля гэтага гатовая аднавіць пастаўкі нафты ў ранейшым аб’ёме. Пры гэтым бакі могуць зьмяніць міжурадавае пагадненьне з 2011 году аб пастаўках газу ў Беларусь так, каб прыбраць адтуль згадваньне аб пераходзе на роўнадаходныя цэны на газ (менавіта гэты тэзіс быў галоўным аргумэнтам Менску).

Беларусь пры гэтым, сьцьвярджае «Коммерсант», настойвае на зьніжэньні цаны на газ прыкладна на чвэрць. Расея гатовая гэта абмяркоўваць, але выстаўляе сустрэчныя прапановы — рэанімаваць ідэі супольных праектаў СП МАЗу з КамАЗам, «Гродна Азоту» з «ЭўраХіма» і іншых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG