На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым 12 ліпеня ў Маскве кіраўнік расейскага ўраду Дзмітры Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць кантраляваць пытаньне з пастаўкамі нафты і газу з Расеі ў Беларусь.
А таксама зь іншымі краінамі Ўсходняга партнэрства.
Цягам апошняга году пачасьціліся выпадкі выкарыстаньня нацыянальнага беларускага арнамэнту. «Вышыванка» стала зьяўляцца на саміх таварах, іх упакоўцы, на лягатыпах і ў рэкляме.
Галоўны дзяржаўны вэтынспэктар Беларусі адклікаў дэклярацыі аб адпаведнасьці ў 15 беларускіх вытворцаў сухой малочнай прадукцыі.
Мінімальны заробак за чэрвень праіндэксаваны на 5,4%, паведаміла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэта першая індэксацыя з пачатку 2016 году.
Пазоў у міжнародны арбітраж падалі ў студзені 2013 году Філіпіны, якія сьцьвярджаюць, што дзейнасьць Кітаю ў гэтай акваторыі, уключаючы выспы і рыфы, парушае міжнароднае права.
На няпэўны час замарожана будаўніцтва мэмарыялу героям і ахвярам Першай усясьветнай вайны ў Смаргоні на Гарадзеншчыне.
Паводле ўзроўню камплектацыі Mercedes G63 AMG Brabus B70 каштуе ад 200 да 500 тысяч эўра.
Мараторый на назапашвальныя пэнсійныя ўзносы плянуецца падоўжыць адразу на тры гады. Пра гэта пішуць у панядзелак «Ведамасьці».
Беларусь часова прыпыніла экспарт прадукцыі жывёльнага паходжаньня з шэрагу прадпрыемстваў, а таксама спыніла выдачу вэтэрынарных сэртыфікатаў на гэтую прадукцыю.
Бізнэсовец Дзьмітры Лобяк, які купіў актывы, былы аднакурсьнік асноўнага акцыянэра «Уралкалія» па сувораўскай вучэльні.
Далучэньне Беларусі да міжнароднай дамовы аб аўтаматычным абмене дадзенымі пра замежныя фінансавыя рахункі стварае пагрозу для дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва, мяркуе Бяляцкі.
Верагодна, гаворка вядзецца пра Play Store кампаніі Google, App Store кампаніі Apple, іншых распаўсюднікаў праграмаў, кіно, кніг і музыкі, а таксама стваральнікаў анлайн-гульняў і інтэрнэт-казіно.
Раней Наваполацк увесь час трапляў у сьпісы самых заможных гарадоў, а «Нафтан» — самых багатых прадпрыемстваў. Цяпер адсюль прыходзяць навіны пра аварыі і правальны эканамічны стан мясцовых заводаў. Чаму з Наваполацку зьяжджаюць кваліфікаваныя спэцыялісты, высьветліла Свабода.
Увесь час з вуснаў афіцыйных асобаў мы чуем пра тое, што Беларусь выбрала «інавацыйны шлях разьвіцьця». Пляны добрыя, але як яны стыкуюцца з рэальнасьцю?
Вывазу паліва для перапродажу за мяжой нават прысьвечаная песьня Вольскага.
Гатэльнаму комплексу між цыркам і плошчай Перамогі ў Менску дадзены штуршок, але ня знойдзены пакупнік.
На парушэньні ня скардзіліся, а проста прасілі праверыць, ці ёсьць парушэньні — таму гэта не кампэтэнцыя Мінгандлю.
Расея плянуе патраціць на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту ўвесь рэзэрвовы фонд ўжо ў наступным годзе, а таксама накіраваць на гэтыя мэты 783 млрд рублёў з Фонду нацыянальнага дабрабыту.
Цяпер ЗША апярэджваюць па аб’ёмах здабычы нафты Саудаўскую Арабію і Расею, прычым палова гэтага аб’ёму прыпадае на сланцавую нафту.
Ўздым цэнаў нафты ў апошнія месяцы спрыяў росту здабычы сланцавай нафты ў ЗША.
«Бывай мільянэр!»Такая выстава, прысьвечаная гісторыі грошай на Гарадзеншчыне, працуе ў гарадзенскім Новым замку.
Магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму паабяцалі знайсьці фінансаваньне на завяршэньне будаўніцтва корпусу Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту.
Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Павел Калавур назваў дэнамінацыю пасьпяховай.
Менскі малочны завод № 1, Бельніцкі пратэінавы завод і агракамбінат «Зара» застаюцца пад часовай забаронай.
Напярэдадні стала вядома, што Расея ўвяла дадатковыя абмежаваньні на транзыт украінскіх тавараў праз сваю тэрыторыю.
Якія меры прадугледжваюць указы, пакуль невядома — указы не апублікаваныя.
На першых таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы пасьля дэнамінацыі курс амэрыканскай валюты зьнізіўся — да 1,9979 беларускіх рублёў за даляр ЗША.
Цэнтрабанк Грэцыі апублікаваў статыстычныя дадзеныя, паводле якіх ад пачатку сусьветнага фінансавага крызісу ў 2008 годзе краіну пакінулі больш за паўмільёна чалавек.
Крамы ў Гомелі гандлявалі 1 ліпеня ўсё яшчэ па-старому. Касавыя апараты ў краме выдаюць «ранейшую арытмэтыку» — сотні, тысячы, дзесяткі тысяч.
«Я ацэньваю самога Рудага нэгатыўна. Ён нічога не дамогся. Таму яго саслалі цяпер у ссылку ў Кітай, каб не круціўся пад нагамі», — лічыць экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Эканаміст Міхал Залескі тлумачыць, ці варта баяцца дэнамінацыі, расказвае, якія ролі ў атачэньні Лукашэнкі выконваюць Руды, Сямашка і Кабякоў і параўноўвае беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы са старымі і хворымі людзьмі.
Хлеб каштуе 80 капеек, кіля добрай сьвініны — 10 рублёў, пляшка гарэлкі — 7, піва — паўтара рубля. Кошты ў першы дзень пасьля дэнамінацыі, як сказалі ў крамах, не падняліся. Цяпер проста няма чатырох нулёў.
Дзіця апраналі ў прыстойную вопратку і ў брудныя рызманы, каб паглядзець, як рэагуюць людзі.
107 месяцаў — столькі спатрэбілася беларусам, каб зноў стаць мільянэрамі пасьля дэнамінацыі на тры нулі ў студзені 2000. Стартавалі тады з зарплаты 36 659 руб. — І ў сьнежні 2008 года беларусы зарабілі свой першы мільён — 1 000 187 руб.
Сьледзтва працягваецца. Ці можа Баскін кіраваць «Сэрвалюксам» у цяперашнім статусе, невядома.
У Беларусі адбылася дэнамінацыя. На купюрах зьніклі чатыры нулі, затое зьявіліся манэты. Гэта ўжо ня першая дэнамінацыя ў краіне. Усяго іх было тры. Па гэтаму паказьніку Беларусь зраўнялася з Зымбабвэ.
У канцы 2014 году Першы чэска-расейскі банк выдаў ультраправай францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн крэдыт на 9 мільёнаў еўра.
Пасьля таго, як брытанцы прагаласавалі за выхад з Эўразьвязу, яны кінуліся «гугліць», за што ж прагаласавалі. Магчыма і вы яшчэ ня ўсё ведаеце пра новыя грошы.
Сярэднестатыстычны беларус атрымаў у траўні 718 рублёў з улікам дэнамінацыі. 711 рублёў ён жа, сярэднестатыстычны беларус, атрымліваў у лістападзе 1991 году.
30 чэрвеня, у апошні дзень перад увядзеньнем новых грошай, у Гомелі зьбіраліся чэргі практычна каля кожнага банкамату.
Сёньня да канца працоўнага дня іх можна было абмяняць у аддзяленьнях Нацыянальнага банку.
Абʼёмы паставак расейскай нафты ў Беларусь былі скарэктаваныя графікам Мінэнэрга на траціну ў бок зьмяншэньня. На ліпень яны складаюць па 590 тысяч тон на «Нафтан» і на Мазырскі НПЗ.
Напярэдадні дэнамінацыі «Белпошта» спыніла прыём плацяжоў 30-га чэрвеня і 1 ліпеня. Таксама гарадзенцы сутыкнуліся з тым, што ў «Беларусбанку» «паляцела» сыстэма, а камэрцыйныя банкі скарацілі працоўныя дні.
Міжнародны валютны фонд прагназуе рэцэсію ў беларускай эканоміцы ў 2017 годзе.
Пакуль праваабаронцы скардзіліся пракурору і Аблвыканкаму, распараджэньне аб прымусовай працы аказалася скасаваным.
Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў падрыхтаваць меры для адмены санкцый супраць Турэччыны.
Міністэрства эканомікі ўсталявала новы тарыф на паслугі «Белэнэрга» па перадачы і разьмеркаваньні электрычнай энэргіі, «вырабленай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь юрыдычнай асобай, якія не ўваходзяць у склад названага аб’яднаньня».
Два рублі і яшчэ паўкапейкі за даляр, 2,22 за эўра і тры беларускія капейкі за расейскі рубель. Запомніце гэтыя лічбы, яны ня зьменяцца яшчэ чатыры дні. А што потым?
Перад банкаматамі ў Менску і іншых гарадах — чэргі: людзі запасаюцца наяўнымі грашыма перад дэнамінацыяй.
Загрузіць яшчэ