Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ: Новыя грошы сталі падобныя да эўра


Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Павел Калавур назваў дэнамінацыю пасьпяховай. У аўторак ён сустрэўся з кіраўніцай прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын. Падчас сустрэчы Калавур падзякаваў банкаўскай сыстэме за пасьпяховую падрыхтоўку і правядзеньне дэнамінацыі. Пэрыяд яе падрыхтоўкі ён назваў «вельмі складаным», інфармуе БЕЛТА.

Старшыня праўленьня Нацбанку распавёў, што перад дэнамінацыяй беларускія банкі вывучалі досьвед шэрагу эўрапейскіх дзяржаваў, якія раней яе праводзілі. Ідзе пастаянны працэс удасканальваньня тэхналёгій.

Кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын сказала на сустрэчы з Паўлам Калаўрам, што ў яе новыя беларускія банкноты «ляжаць у кішэні». Яна мяркуе, што пасьля дэнамінацыі эўрапейцам, якія прыяжджаюць у Беларусь, будзе значна прасьцей лічыць беларускія грошы. Да таго ж, адзначыла Віктарын, новыя банкноты папулярызуюць культурную архітэктурную спадчыну. Таксама яна зьвярнула ўвагу на тое, што беларускія грошы «сталі больш падобныя да эўра».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG