Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыканскі банк выдаў 400 млн даляраў на разьвіцьцё гандлю зь Беларусьсю


Afreximbank пад кіраўніцтвам гандлёвай місіі з афіцыйнымі асобамі Беларусбанка пасьля іх сустрэчы ў Менску. Менск, 22 чэрвеня 2016 году
Afreximbank пад кіраўніцтвам гандлёвай місіі з афіцыйнымі асобамі Беларусбанка пасьля іх сустрэчы ў Менску. Менск, 22 чэрвеня 2016 году

Таксама беларусаў запрасілі купіць акцыі Afreximbank, каб узмацніць супрацоўніцтва. Калавур абяцаў падумаць.

Прэзыдэнт Афрыканскага банку экспарту-імпарту (Afreximbank) Бэнэдыкт Арама (Benedict Oramah) анансаваў у Менску выдаткоўваньне 400 млн даляраў у межах праграмы фінансаваньня і разьвіцьця гандлю між афрыканскімі краінамі і Беларусьсю. Да праграмы Afreximbank заклікае далучацца беларускія банкі.

У дэлегацыю Afreximbank уваходзілі бізнэсоўцы з Кот-д’Івуара, Рэспублікі Конга, Нігерыі, Сэнэгалу і Танзаніі. Сам банк мае штаб-кватэру ў эгіпэцкім Каіры, мае адгалінаваньні ў Нігерыі і Зымбабвэ. Яго статутны капітал складае 5 млрд даляраў (для параўнаньня: у Беларусбанка — 1,33 млрд даляраў).

На думку прэзыдэнта Afreximbank, няма аб’ектыўных прычынаў, зь якіх гандаль між Беларусьсю і ўсёй Афрыкай абмяжоўваецца 300 млн даляраў на год, а не расьце да мільярду на год. Таксама Арама запрасіў беларускі Банк разьвіцьця (былы БРРБ) набыць акцыі Afreximbank, каб узмацніць партнэрства. Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Павал Калавур заявіў, што Нацбанк падтрымае кампаніі, якія пастаўляюць абсталяваньне ў Афрыку, і разгледзіць прапанову па акцыях Afreximbank.

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Віктар Шэйман жа адзначыў, што Беларусь ёсьць «натуральным партнэрам» для Афрыкі, бо мае добры досьвед у горназдабыўнай прамысловасьці, вытворчасьці аграрнага абсталяваньня, будаўніцтве дарог, мастоў і трубаправодаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG