Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Грэцыі ад крызісу зьехала паўмільёна чалавек


Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас

Цэнтрабанк Грэцыі апублікаваў статыстычныя дадзеныя, паводле якіх ад пачатку сусьветнага фінансавага крызісу ў 2008 годзе краіну пакінулі больш за паўмільёна чалавек.

У першыя гады крызісу паток эмігрантаў быў не такі вялікі, але толькі ў 2013 годзе дзяржаву пакінулі 100 тысяч яе грамадзян. У апошнія два гады, сьцьвярджаюць у банку, тэндэнцыя толькі ўзмацнілася.

Многія грэкі шукаюць працу ў іншых краінах Эўразьвязу — такіх як Нямеччына і Вялікабрытанія, альбо ў больш аддаленых рэгіёнах — напрыклад, у Арабскіх Эміратах.

Сярэдні ўзровень беспрацоўя ў Грэцыі застаецца на ўзроўні 25%, сярод моладзі ён яшчэ вышэйшы.

Паводле апытаньняў, 71% грэкаў адмоўна ставіцца да ЭЗ.

Каб стымуляваць выхад эканомікі з крызісу, грэцкаму ўраду прыйшлося пайсьці на непапулярныя меры жорсткай эканоміі, каб атрымаць чарговую частку пазыкі ў міжнародных крэдытораў.

Мінулым летам не змагла выплаціць чарговы крэдыт і Грэцыя абвясьціла дэфолт, а ў краіне і Эўропе пачалі абмяркоўваць магчымасьць выхаду з эўразоны.

Год таму эўрапейскія палітыкі ўсур'ёз разглядалі магчымасьць Grexit. У Эўракамісіі быў тады распрацаваны сцэнар на выпадак выхаду Грэцыі з эўразоны і нават з Эўразьвязу, заяўляў тады прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер.

Да 2018 году Грэцыя павінна зрэзаць выдаткі на 3% ад ВУП, гэта значыць на 5,4 млрд. эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG