Я шчыра дараваў бы яму абодва свае закіды, калі б тая вэрсія затрыманьня Чыжа, што была агучаная старшынём КДБ, аказалася рэальнай.
Беларускі вытворца спэцтэхнікі «Амкадор» падпісаў пратакол аб набыцьці 50% пакістанскай кампаніі Fecto Belarus Tractors Limited.
У дадзеных Белстату па беларускім экспарце за студзень 2016 году можна знайсьці парадаксальныя лічбы.
Колькі замежных крэдытаў патрэбна сёньня набраць беларускай эканоміцы? Чаму гэтак складана ідуць перамовы з МВФ? Чаму замежныя інвэстыцыі часам не дапамагаюць, як гэта было з мадэрнізацыяй дрэваапрацоўкі?
Яны кажуць, што новаўвядзеньне дублюе сыстэму, якая ўжо існуе, а выдаткі на гэта празьмерна вялікія. У падатковай інспэкцыі з гэтым не пагаджаюцца.
Дзьве кампаніі расейскага нафтаперапрацоўчага комплексу падазраюцца ў аптымізацыі падаткаў пры пастаўках у Беларусь.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён прыхільнік паэтапнага павышэньня пэнсійнага ўзросту на 3 гады.
Якія менавіта кампаніі прыпынілі пастаўкі, Самігуліна не паведаміла.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка адказвае на пытаньне, ці дасьпелі прадпрымальнікі да палітычных пратэстаў, чаму яны дагэтуль змагаюцца толькі за адмену аднаго ўказу
Абмяркоўваюць Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч, Ян Максімюк.
Старшыня канцэрну «Беллегпрам» Мікалай Яфімчык паведаміў журналістам, што тканіна для беларускіх джынсаў «ужо ў прынцыпе ёсьць». Давесьці яе да ладу дапамогуць спэцыялісты з Туркмэністану.
Днямі былі затрыманыя №12 і №6 у топе беларускіх бізнэсоўцаў. Хто астатнія ў топе?
Ужо ў 2020 годзе пачне зьніжацца здабыча традыцыйных запасаў нафты, паказалі падлікі расейскага Міністэрства прыроды, пра што заявіў міністар Сяргей Данскі.
Экспэрты пракамэнтавалі ўказ аб удасканаленьні парадку перадачы паведамленьняў электрасувязі. Некаторыя ўспрынялі гэта як магчымую забарону Skype і Viber.
Затрыманым па справе «Сэрвалюксу» пакуль ня выстаўленае абвінавачваньне. Фармальна яны лічацца зьняволенымі на 72 гадзіны, якія сканчаюцца 17 сакавіка.
Галоўны гомельскі вытворца хлеба, батонаў, абаранкаў ды кандытарскіх вырабаў скарачае працоўны дзень многім сваім рабочым на тры чвэрці — да 2 гадзін на дзень.
Арыштаваны паводле падазрэньня ў нясплаце падаткаў у буйным памеры бізнэсовец Юры Чыж быў сябрам «Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў», уваходзіў у яго праўленьне.
У Беларусі ўсталёўваецца новая форма грамадзка-палітычнага ладу – дзяржаўны бандытызм.
Эканамічны суд Менску прыняў да разгляду заяву прыватнай кампаніі «Serge» аб прызнаньні яе эканамічна неплатаздольнай. Заява была пададзеная пасьля таго, як былі вычарпаны ўсе меры па прадухіленьні эканамічнай неплатаздольнасьці.
Працаўнікі кампаніі «Сэрвалюкс» кажуць, што некаму спадабаліся актывы акцыянэрнага таварыства, таму і вырашылі пасадзіць кіраўніка.
Бярозаўская кампанія «Франдэса», якая займаецца распрацоўкай і вытворчасьцю хімічных сродкаў абароны расьлін, вывела зь Беларусі праз афшор каля 45 млн даляраў.
Калі вы служыце ў войску, навучаецеся ва ўнівэрсытэце, у дэкрэце даглядаеце дзіця — гэты пэрыяд уваходзіць толькі ў агульны працоўны стаж, а на памер пэнсіі гэта істотна не паўплывае.
Кіраўнікі кампаніяў «Біякам» і «Консул» стваралі за мяжой ілжэфірмы, каб сыходзіць ад падаткаў, паведаміў журналістам старшыня КДБ Валеры Вакульчык.
Былы сэнатар, уладальнік групы кампаніяў «Біякам» Андрэй Паўлоўскі памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Фігурант гучнай крымінальнай справы бізнэсовец Юры Чыж спрабаваў уцячы за межы Беларусі на аўтамабілі, перад тым як яго затрымалі.
Па ўказаньні бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў 2012 годзе была створана ілжэфірма для фінансавых махінацыяў.
Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне ўладальніка групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна і шэрагу топ-мэнэджэраў кампаніі.
У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін і чацьвёра ягоных падначаленых.
Кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі лічыць групу кампаніяў «Сэрвалюкс», створаную Яўгенам Баскіным, адной з самых пасьпяховых прыватных арганізацыяў у Беларусі.
Каціроўкі цэнаў на нафту пасьля дасягненьня ўзроўню 40 даляраў за барэль маркі Brent аднавілі падзеньне.
Ці было непазьбежным рашэньне наконт пэнсійнага ўзросту і якая першая рэакцыя грамадзтва? Чаму цяпер гэтае пытаньне стала актуальным? Якія альтэрнатывы гэтай непапулярнай меры?
Сёньня на нарадзе па пытаньнях аплаты жыльлёва-камунальных паслуг кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасьць аб’ектыўных тарыфаў і загадаў не зьніжаць іх. 22 лютага, Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне сытуацыяй з тарыфамі на ЖКГ.
«Самае галоўнае для нас было — не панізіць тарыфы, як гэта ўсюды ў сродках масавай інфармацыі зараз падаецца, што вось прэзыдэнт там накруціў-навярцеў усім, зараз будзем паніжаць тарыфы».
«Пратэст прадпрымальнікаў усё больш пераўтвараецца ў своеасаблівы Гайд-парк — дзе можна ўсё казаць, але на які мала хто зьвяртае ўвагі».
Кіраўнік дзяржавы даручыў «зрабіць больш жорсткай адказнасьць грамадзян, якія будуць абвінавачаныя ў тым, што хаваюць рэальныя паказаньні прыбораў уліку».
Паводле меркаваньня кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі, швэды два стагодзьдзі таму абрабавалі палову сьвету, таму швэдзкія пэнсіянэры могуць дазволіць сабе вандраваць.
Супрацоўнікі прадпрыемства, раней самага багатага ня толькі на Віцебшчыне, але і ў Беларусі, скардзяцца на тое, што «Нафтан» стаў банкрутам, і вінавацяць у гэтым кіраўніцтва ААТ.
MSQRD, Viber, «World of Tanks» — ластаўкі, якія ня робяць вясны, ці паказьнік эфэктыўнасьці беларускай IT-сфэры? Як выглядаюць пазыцыі Беларусі ў гэтай галіне ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Ці можа IT-індстрыя стаць рухавіком, які выцягне беларускую эканоміку?
Іран адмовіўся замарозіць здабычу нафты, заблякаваўшы прапановы Расеі і Саудаўскай Арабіі, якія такім чынам хочуць падняць усясьветныя цэны на нафту.
У лютым на продаж на другасным рынку ў Менску выстаўленыя рэкордныя 9,7 тысяч кватэраў, а сярэдні кошт на квадратны мэтар зьнізіўся на 4%.
Недалёка ад беларускай мяжы расейскія мытнікі затрымалі машыну з 8 тонамі сыру вытворчасьці Капыльскага філіяла «Слуцкага сыраробнага камбіната».
Альтэрнатываў, якія былі б прымальнымі эканамічна і сацыяльна, няма, мяркуюць эканамісты. Але ёсьць ня самыя прымальныя.
Гэта будзе масавая дробная карупцыя. Калі закон не выконваецца з абодвух бакоў, і калі паўстаюць новыя – негалосныя – правілы.
«У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць», — кажа Аляксандар Лукашэнка. Ці згодныя з такім меркаваньнем цяперашнія і патэнцыйныя пэнсыянэры?
У Магілёве жыльцы пяці дамоў змагаюцца, каб іх не перасялілі ў інтэрнаты. Людзі заяўляюць, што бязь іх ведама зьменены статус дамоў. Кватэры атрымлівалі, заяўляюць яны, у жылых дамах, а цяпер высьвятляецца, што гэтыя дамы — інтэрнаты.
Свабода ўзгадала, зь якімі гучнымі падзеямі было зьвязана імя 52-гадовага алігарха ў апошнія тры гады.
Прапануем вашай увазе дасьледаваньне пра бізнэс-імпэрыю Юрыя Чыжа, зробленае журналістамі Свабоды ў 2012 годзе.
EPAM Systems купіла індыйскую кампанію больш як за 50 мільёнаў даляраў наяўнымі.
Пэнсійны ўзрост у Беларусі даволі невысокі, але той пэнсіі няшмат.
Адзін з уплывовых некалі бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола кіраўніка Беларусі, Юры Чыж затрыманы. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
Загрузіць яшчэ