Працаўнікі кампаніі «Сэрвалюкс» кажуць, што некаму спадабаліся актывы акцыянэрнага таварыства, таму і вырашылі пасадзіць кіраўніка.
Бярозаўская кампанія «Франдэса», якая займаецца распрацоўкай і вытворчасьцю хімічных сродкаў абароны расьлін, вывела зь Беларусі праз афшор каля 45 млн даляраў.
Калі вы служыце ў войску, навучаецеся ва ўнівэрсытэце, у дэкрэце даглядаеце дзіця — гэты пэрыяд уваходзіць толькі ў агульны працоўны стаж, а на памер пэнсіі гэта істотна не паўплывае.
Кіраўнікі кампаніяў «Біякам» і «Консул» стваралі за мяжой ілжэфірмы, каб сыходзіць ад падаткаў, паведаміў журналістам старшыня КДБ Валеры Вакульчык.
Былы сэнатар, уладальнік групы кампаніяў «Біякам» Андрэй Паўлоўскі памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам.
Фігурант гучнай крымінальнай справы бізнэсовец Юры Чыж спрабаваў уцячы за межы Беларусі на аўтамабілі, перад тым як яго затрымалі.
Па ўказаньні бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў 2012 годзе была створана ілжэфірма для фінансавых махінацыяў.
Старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Валеры Вакульчык пацьвердзіў затрыманьне ўладальніка групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна і шэрагу топ-мэнэджэраў кампаніі.
У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін і чацьвёра ягоных падначаленых.
Кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі лічыць групу кампаніяў «Сэрвалюкс», створаную Яўгенам Баскіным, адной з самых пасьпяховых прыватных арганізацыяў у Беларусі.
Каціроўкі цэнаў на нафту пасьля дасягненьня ўзроўню 40 даляраў за барэль маркі Brent аднавілі падзеньне.
Ці было непазьбежным рашэньне наконт пэнсійнага ўзросту і якая першая рэакцыя грамадзтва? Чаму цяпер гэтае пытаньне стала актуальным? Якія альтэрнатывы гэтай непапулярнай меры?
Сёньня на нарадзе па пытаньнях аплаты жыльлёва-камунальных паслуг кіраўнік краіны заявіў пра неабходнасьць аб’ектыўных тарыфаў і загадаў не зьніжаць іх. 22 лютага, Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне сытуацыяй з тарыфамі на ЖКГ.
«Самае галоўнае для нас было — не панізіць тарыфы, як гэта ўсюды ў сродках масавай інфармацыі зараз падаецца, што вось прэзыдэнт там накруціў-навярцеў усім, зараз будзем паніжаць тарыфы».
«Пратэст прадпрымальнікаў усё больш пераўтвараецца ў своеасаблівы Гайд-парк — дзе можна ўсё казаць, але на які мала хто зьвяртае ўвагі».
Кіраўнік дзяржавы даручыў «зрабіць больш жорсткай адказнасьць грамадзян, якія будуць абвінавачаныя ў тым, што хаваюць рэальныя паказаньні прыбораў уліку».
Паводле меркаваньня кіраўніка БТ Генадзя Давыдзькі, швэды два стагодзьдзі таму абрабавалі палову сьвету, таму швэдзкія пэнсіянэры могуць дазволіць сабе вандраваць.
Супрацоўнікі прадпрыемства, раней самага багатага ня толькі на Віцебшчыне, але і ў Беларусі, скардзяцца на тое, што «Нафтан» стаў банкрутам, і вінавацяць у гэтым кіраўніцтва ААТ.
MSQRD, Viber, «World of Tanks» — ластаўкі, якія ня робяць вясны, ці паказьнік эфэктыўнасьці беларускай IT-сфэры? Як выглядаюць пазыцыі Беларусі ў гэтай галіне ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Ці можа IT-індстрыя стаць рухавіком, які выцягне беларускую эканоміку?
Іран адмовіўся замарозіць здабычу нафты, заблякаваўшы прапановы Расеі і Саудаўскай Арабіі, якія такім чынам хочуць падняць усясьветныя цэны на нафту.
У лютым на продаж на другасным рынку ў Менску выстаўленыя рэкордныя 9,7 тысяч кватэраў, а сярэдні кошт на квадратны мэтар зьнізіўся на 4%.
Недалёка ад беларускай мяжы расейскія мытнікі затрымалі машыну з 8 тонамі сыру вытворчасьці Капыльскага філіяла «Слуцкага сыраробнага камбіната».
Альтэрнатываў, якія былі б прымальнымі эканамічна і сацыяльна, няма, мяркуюць эканамісты. Але ёсьць ня самыя прымальныя.
Гэта будзе масавая дробная карупцыя. Калі закон не выконваецца з абодвух бакоў, і калі паўстаюць новыя – негалосныя – правілы.
«У 60 гадоў мужык — гэта конь, на якім можна яшчэ араць», — кажа Аляксандар Лукашэнка. Ці згодныя з такім меркаваньнем цяперашнія і патэнцыйныя пэнсыянэры?
У Магілёве жыльцы пяці дамоў змагаюцца, каб іх не перасялілі ў інтэрнаты. Людзі заяўляюць, што бязь іх ведама зьменены статус дамоў. Кватэры атрымлівалі, заяўляюць яны, у жылых дамах, а цяпер высьвятляецца, што гэтыя дамы — інтэрнаты.
Свабода ўзгадала, зь якімі гучнымі падзеямі было зьвязана імя 52-гадовага алігарха ў апошнія тры гады.
Прапануем вашай увазе дасьледаваньне пра бізнэс-імпэрыю Юрыя Чыжа, зробленае журналістамі Свабоды ў 2012 годзе.
EPAM Systems купіла індыйскую кампанію больш як за 50 мільёнаў даляраў наяўнымі.
Пэнсійны ўзрост у Беларусі даволі невысокі, але той пэнсіі няшмат.
Адзін з уплывовых некалі бізнэсоўцаў краіны, які ўваходзіў у найбліжэйшае кола кіраўніка Беларусі, Юры Чыж затрыманы. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.
У сацыяльных сетках абмяркоўваюць інфаграфіку пра пэнсійны ўзрост, пададзеную беларускім тэлеканалам АНТ. Карыстальнікі знаходзяць шэраг несупадзеньняў.
У Маскве ў адной з крамаў сеткі «Ашан» увечары 10 сакавіка некалькі дзясяткаў чалавек упалі на падлогу, удаючы страту прытомнасьці ад голаду.
Інстытут прыродакарыстаньня Нацыянальнай акадэміі навук распрацаваў праект пошуку пэрспэктыўных участкаў для здабычы сланцавага газу і нафты.
На канец 2015 году сярэдняя пэнсія ў Беларусі складала 2 839 400 рублёў, альбо каля 153 даляраў ЗША. Жанчыны Беларусі будуць жыць на гэтыя грошы каля 23 гадоў, мужчыны — каля 7 гадоў.
Бурыцца яшчэ адзін бастыён канструкту сацыяльнай дзяржавы. Пасьля росту камунальных тарыфаў рэжым робіць замах на яшчэ адну сьвятую карову беларускай мадэлі — пэнсійны ўзрост.
У Беларусі зацьверджаны новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва. Празь пяць дзён акцызы на аўтамабільны бэнзін і дызпаліва вырастуць на 50%.
11 сакавіка, у пятую гадавіну радыяцыйнай катастрофы на АЭС «Фукусіма Даічы» ў Японіі, эколягі розных краін падпісалі і распаўсюдзілі зварот Сяброў зямлі Японіі з заклікам адмовіцца ад атамнай энэргетыкі і зрабіць будучыню свабоднай ад радыяцыйных рызыкаў.
Жыхары вёсак і невялікіх пасёлкаў у Беларусі занятыя пераважна фізычнай працай. Як яны ўспрынялі словы Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць падвысіць пэнсійны ўзрост?
Прэзыдэнт Беларусі ўказам № 92 ад 9 сакавіка зацьвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесьці да прыкметнага падаражэньня гэтых тавараў.
Мінімум — у Нэпале і Інданэзіі, дзе на пэнсію можна выходзіць у 58 год. Максымум — у Грэцыі, Нарвэгіі і Ісьляндыі, там на пэнсію адпускаюць у 67.
Сёньня на ўрадавай нарадзе Аляксандар Лукашэнка выказаўся за падвышэньне ў краіне пэнсійнага ўзросту. Чаму меркаваньне народу ня стала вырашальным чыньнікам у гэтым пытаньні?
На Гомельшчыне пракуратура ўносіць прадстаўленьні аб адміністрацыйным пакараньні кіраўнікоў прадпрыемстваў за парушэньне тэрмінаў выплаты заробкаў.
Будаўніцтва калійнага камбінату так і не пачалося. У кампаніі расейскага алігарха ўзьніклі праблемы з атрыманьнем крэдыту.
Будзе справядліва, калі падвышэньне пэнсійнага ўзросту закране ўсіх, заявіў 10 сакавіка Аляксандар Лукашэнка. А што вы ведаеце пра пэнсійную сытуацыю ў Беларусі? Праверце свае веды, адказаўшы на 7 пытаньняў.
Экспэрты дасьледчага цэнтру BIPART і праекту «Кошт ураду» прэзэнтавалі чарговы індэкс «ЧаркаСкварка».
Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае ідэю павышэньня пэнсійнага ўзросту для ўсіх. Радыё Свабода пацікавілася меркаваньнем людзей на вуліцах Менску.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай абмеркаваньню пытаньняў разьвіцьця пэнсійнай сыстэмы, упершыню наўпрост выказаўся за павышэньне пэнсійнага ўзросту для ўсіх.
З 9 сакавіка пасажыры могуць вярнуць набыты раней праз інтэрнэт білет на цягнік без звароту ў касу. Грошы паступяць на банкаўскую картку, зь якой аплачваўся заказ, растлумачылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Тым часам як аб’ёмы продажу трыкатажу і вопраткі ўпалі, продаж абутку, шкарпэтак і панчох вырас. Менш сталі завозіць адзеньня з-за мяжы.
Загрузіць яшчэ