Прэзыдэнт Беларусі ўказам № 92 ад 9 сакавіка зацьвердзіў новыя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы і паліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесьці да прыкметнага падаражэньня гэтых тавараў.
Тэкст дакумэнта апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Акцызы на тытунь вырасьлі ў першым паўгодзьдзі на 50% у параўнаньні з раней усталяванымі, на цыгарэты самай таннай цэнавай групы — на 13%, самай дарагой — на 37%. Пры гэтым, як паведамляе TUT.BY, доля акцызу ў сабекошце цыгарэт ужо дасягае 54%.
Акцызы на аўтамабільны бэнзін і дызпаліва вырастаюць на 50%.
Рашэньне аб пазаплянавым павышэньні ставак акцызаў рыхтавалася з мэтай павелiчэньня паступленьняў даходаў у дзяржказну. Пры гэтым стаўкі на алькаголь вырашана не мяняць.