Мінімум — у Нэпале і Інданэзіі, дзе на пэнсію можна выходзіць у 58 год. Максымум — у Грэцыі, Нарвэгіі і Ісьляндыі, там на пэнсію адпускаюць у 67.
Сёньня на ўрадавай нарадзе Аляксандар Лукашэнка выказаўся за падвышэньне ў краіне пэнсійнага ўзросту. Чаму меркаваньне народу ня стала вырашальным чыньнікам у гэтым пытаньні?
На Гомельшчыне пракуратура ўносіць прадстаўленьні аб адміністрацыйным пакараньні кіраўнікоў прадпрыемстваў за парушэньне тэрмінаў выплаты заробкаў.
Будаўніцтва калійнага камбінату так і не пачалося. У кампаніі расейскага алігарха ўзьніклі праблемы з атрыманьнем крэдыту.
Будзе справядліва, калі падвышэньне пэнсійнага ўзросту закране ўсіх, заявіў 10 сакавіка Аляксандар Лукашэнка. А што вы ведаеце пра пэнсійную сытуацыю ў Беларусі? Праверце свае веды, адказаўшы на 7 пытаньняў.
Экспэрты дасьледчага цэнтру BIPART і праекту «Кошт ураду» прэзэнтавалі чарговы індэкс «ЧаркаСкварка».
Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае ідэю павышэньня пэнсійнага ўзросту для ўсіх. Радыё Свабода пацікавілася меркаваньнем людзей на вуліцах Менску.
Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай абмеркаваньню пытаньняў разьвіцьця пэнсійнай сыстэмы, упершыню наўпрост выказаўся за павышэньне пэнсійнага ўзросту для ўсіх.
З 9 сакавіка пасажыры могуць вярнуць набыты раней праз інтэрнэт білет на цягнік без звароту ў касу. Грошы паступяць на банкаўскую картку, зь якой аплачваўся заказ, растлумачылі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
Тым часам як аб’ёмы продажу трыкатажу і вопраткі ўпалі, продаж абутку, шкарпэтак і панчох вырас. Менш сталі завозіць адзеньня з-за мяжы.
Пастанова ўраду ад 5 сакавіка аб аб’яднаньні дзевяці беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў ў холдынг сьведчыць пра тое, што сэрыял ці вытворчая драма пад назвай «Мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў» працягваецца.
Грузавікі могуць мець як вайсковае, так і цывільнае прызначэньне.
«Раней дзяцей страшылі: „Ня будзеш вучыцца — пойдзеш у дворнікі“. Цяпер жа дворнікам уладкавацца ў радасьць», — 8 сакавіка ў дворнічых
Пакуль гэта самая высокая цана ў гэтым годзе — апошні раз 40 даляраў за барэль Brent давалі ў летась у сьнежні.
У Міжнародны жаночы дзень Свабода апавядае пра беларускіх жанчын, якія маюць дробны бізнэс, статус ІП, кормяць сем’і і змагаюцца з наступствамі ўказу нумар 222.
У Бабруйску індывідуальная прадпрымальніца наважылася вылучыць сваю кандыдатуру на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў.
Пасьля больш як двух дзясяткаў гадоў працы гарадзенская прадпрымальніца Ларыса Пронь атрымала ад дзяржавы пэнсію ў адзін мільён 632 тысячы рублёў. Бізнэс яе ўжо ня корміць.
«Цяпер вось называю людзям новы кошт, дык яны мне ў вочы адкрыта заяўляюць: «Таньней ва Ўкраіну ці ў Расею зьезьдзіць і там адзецца».
Прадпрымальніца з Баранавічаў Яўгенія гандлюе з 13 гадоў. Некалі верыла ў плённасьць сваёй працы, але сёньня расчараваная і ня зычыць сваім дзецям прадпрымальніцкага лёсу.
Чаму адмовілі ў правядзеньні шэсьця прадпрымальнікаў Шумчанку і Статкевічу? Як спалучаецца палітычнае і сацыяльнае ў пратэстах ІП? Ці возьме Лябедзька ўдзел у кангрэсе дэмакратычных сілаў, які ладзіць Статкевіч?
Урад Беларусі прыняў пастанову, згодна зь якой празь месяц будзе ўтвораны новы холдынг, які аб’яднае 9 найбуйнейшых прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны.
У сярэдзіне студзеня з Ірану зьнялі міжнародныя санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 2005 годзе з-за распрацоўкі Тэгеранам ядзернай праграмы.
Тысячы прыхільнікаў апазыцыі ўтварылі жывы ланцуг на знак пратэсту супраць перамоваў ўраду з расейскім «Газпромам».
Адказ на эканамічныя цяжкасьці: прыстасаваньне, пратэст і ўцёкі. Беларусь без санкцыяў: адліга ці «пацёмкінская вёска»? У перадачы «Зона Свабоды» ўдзельнічаюць: Францішак Вячорка, Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў. Вядучы: Аляксандар Лукашук.
У гэтыя выходныя бальшыня прадпрымальнікаў Віцебска павярталася на свае працоўныя месцы. Мэта адна: перад 8-м сакавіка яны чакаюць наплыву пакупнікоў, і магчымасьці хоць як кампэнсаваць два месяцы вымушанага прастою.
Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін заявіў, што адмысловая працоўная група з прадстаўнікоў ураду, Адміністрацыі Лукашэнкі і Камітэту дзяржкантролю распрацавала альгарытм, які дазволіць зьнізіць тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі.
5 сакавіка вытворчае аб’яднаньне «Гомсельмаш», якое мае цяпер статус адкрытага акцыянэрнага таварыства, працуе апошні дзень перад чарговым калектыўным адпачынкам.
Паводле вынікаў таргоў на БВФБ, 5 сакавіка даляр ЗША зьнізіўся на 322 рублі да 20 913 беларускіх.
Пасьля двух месяцаў прастою ў Бабруйску пакрысе ажывае мясцовы Цэнтральны рынак. Прадпрымальнікі наважваюцца выходзіць на свае працоўныя месцы.
«Белавія» 5 сакавіка адзначае 20-годзьдзе ўтварэньня і абвясьціла распродаж квіткоў. Апоўначы сайт стаў недаступны, што выклікала кпіны ў сацыяльных сетках.
Мікола Статкевіч і Анатоль Шумчанка заклікаюць прадпрымальнікаў прыйсьці 14 сакавіка да Міністэрства па падатках і зборах ля дому ўраду, каб заявіць пра сваю нязгоду з Указам № 222.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што ўлады так ці інакш адмовілі б у правядзеньні акцыі, бо сярод заяўнікаў быў Мікола Статкевіч.
Улады забаранілі мітынг і шэсьце прадпрымальнікаў пасьля падачы заяўкі Анатолем Лябедзькам на правядзеньне маршу «За годнае жыцьцё» ў той жа час і ў тым жа месцы, дзе зьбіраліся праводзіць Марш прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка і Мікалай Статкевіч.
«Белавія» адзначае 20-годзьдзе ўтварэньня. У сувязі з гэтым авіякампанія абвясьціла на 5 сакавіка акцыю.
Улады забаранілі мітынг і шэсьце прадпрымальнікаў 14 сакавіка пасьля падачы заяўкі Лябедзькам
Гісторыя з эстонскай транспартнай фірмай, у якой беларускія кантрольныя органы намагаюцца канфіскаваць аўтамабіль, набывае эўрапейскі розгалас: гаспадар кампаніі даслаў скаргу ў Эўрапарлямэнт.
За тыдзень вымушанага адпачынку супрацоўнікам вырабніка сельгастэхнікі заплоцяць 2/3 акладу.
Беларусь прапануе Расіі часовы варыянт зьніжкі на прыродны газ, піша расейскі «Коммерсант».
«Я хачу зьвярнуцца з заклікам да ўсіх патэнцыйных нелегальных эканамічных мігрантаў, адкуль бы вы ні былі. Ня прыяжджайце ў Эўропу. Ня верце тым, хто прапануе паслугі правадніка», — заявіў старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск.
Дзяржаўны сэктар эканомікі ў глыбокім заняпадзе. І менавіта малы і сярэдні бізнэс мог бы стаць рухавіком выхаду з крызісу, асноўным інструмэнтам пабудовы новай эканомікі.
Беларуская лібэралізацыя — як кот Шродынгера, адно ня мяўкае. Нельга даведацца, ці жывая яна, ці мёртвая, пакуль ня спраўдзіш асабіста. Правяраем для дакладнасьці экспэрымэнту па 12 напрамках.
Прадпрымальнікі Слуцку правялі сход, на якім прынялі рашэньне падтрымаць акцыі пратэсту, заплянаваныя ў Менску з удзелам прадстаўнікоў дробнага бізнэсу 14 сакавіка і 25 сакавіка, а таксама стварыць штабы самаабароны.
Слонімскія апазыцыянэры патрабуюць ад дырэктара камвольна-прадзільнага камбіната не звальняць рабочага, актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП Міхаіла Сошку. Але там адказваюць, што ведаюць, што робяць.
Хрысьціяне поўнага Эвангельля з царквы «Слова веры» ў Менску рызыкуюць застацца без будынку, зямлі і юрыдычнага адрасу.
Беларускі рынак нерухомасьці практычна не падае прыкметаў жыцьця. Як канстатуюць адмыслоўцы, цэны на кватэры ў Менску адкаціліся на ўзровень 10-гадовай даўнасьці.
Выдаткі на аплату насельніцтвам жыльлёва-камунальных паслугаў не павінны перавышаць 15-20% сямейнага даходу, заявіў старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясьніковіч.
У Магілёве да Міжнароднага жаночага дня жанчынам-кіраўнікам сельскіх гаспадарак падарылі трактары. У афіцыйных паведамленьнях адзначаецца: трактары — гэта «сюрпрыз ад спонсараў».
Былому дырэктару акцыянэрнага таварыства «Вясьнянка» Максіму Шнэку пагражае дванаццацігадовае зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакараньне просіць у суду Ленінскага раёну Магілёва дзяржаўнае абвінавачваньне.
«Уцягваньне ў зьнешнеэканамічную дзейнасьць каля паловы ўсяго малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Беларусі забясьпечыла б прырост аб’ёмаў нашага экспарту на 25 мільярдаў даляраў».
22 лютага Аляксандар Лукашэнка выказаў абурэньне тарыфамі на паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Ён даручыў да 1 сакавіка падрыхтаваць яму новыя разьлікі тарыфаў. 1 сакавіка прыйшло.
Загрузіць яшчэ