Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта падаражэла да $40 за барэль


Пакуль гэта самая высокая цана ў гэтым годзе — апошні раз 40 даляраў за барэль Brent давалі ў летась у сьнежні.

Барэль нафты Brent падняўся ў цане вышэй за 40 даляраў. Паводле NASDAQ, на закрыцьці таргоў 7 сакавіка барэль Brent амаль дайшоў да 41 даляра, на момант публікацыі прадаваўся за $40,35.

Цэны на нафту вырасьлі ў панядзелак на фоне надзеяў на зьніжэньне здабычы нафты па ўсім сьвеце і на міжнародныя пагадненьні між асноўнымі здабытчыкамі ў час, калі рынак нафты перанасычаны, тлумачыць Wall Street Journal.

Экспэрты нафтавага рынку прадказвалі на 2016 год падзеньне цэнаў на нафту да 20 ці нават 15 даляраў за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG