«Белавія» 5 сакавіка адзначае 20-годзьдзе ўтварэньня. У сувязі з гэтым авіякампанія абвясьціла на 5 сакавіка акцыю: па ўсіх рэгулярных напрамках «Белавія» зь Менску прома-тарыф 20 эўра (туды-назад) + таксы і зборы. Акцыя працягнецца толькі адны суткі.
Набыць авіябілет можна будзе толькі на сайце www.belavia.by.
Пэрыяд палёту з 5 сакавіка 2016 году па 30 студзеня 2017 года. Пры вяртаньні авіябілета тарыф, паліўны і кампэнсацыйны зборы не вяртаюцца.
Зьмены часу і даты вылету — забароненыя.
Авіякампанія папярэджвае, што колькасьць месцаў па акцыі абмежавана.
Самае папулярнае
1