Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бадзей пра Чыжа: Працягваю лічыць яго прыстойным чалавекам і добрым бізнэсоўцам


Георгі Бадзей
Георгі Бадзей

Арыштаваны паводле падазрэньня ў нясплаце падаткаў у буйным памеры бізнэсовец Юры Чыж быў сябрам «Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў», уваходзіў у яго праўленьне.

Ганаровы старшыня «Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў» Георгі Бадзей на просьбу пракамэнтаваць арышт Юрыя Чыжа сказаў, што ня мае пра гэтую справу дастаткова зьвестак, каб яе камэнтаваць, але самога Юрыя Чыжа лічыў і працягвае лічыць прыстойным чалавекам:

— Магу сказаць, што, на нашу думку, ён прыстойны чалавек, што б там ні адбылося, што б пра яго ні казалі і ў чым бы ні абвінавачвалі. І як бізнэсоўца ён сябе выдатна паказаў, ягоны бізнэс быў заўсёды на высокім узроўні і на добрым рахунку.

— Учора стала вядома таксама пра затрыманьне Яўгена Баскіна і некалькіх ягоных адказных падначаленых. Вы не мяркуеце, што гэта пачалася нейкая палітычная кампанія супроць вядучых бізнэсоўцаў?

— Не, мы ад гэтага далёкія і ня можам гэтак казаць, пакуль ня ўведаем падрабязнасьцяў спраў. Што да Яўгена Баскіна, дык ён ня быў сябрам нашага саюзу, як спадар Чыж. Але даводзілася зь ім кантактаваць, і скажу паводле гэтых кантактаў, што таксама прыстойны чалавек і адказны бізнэсовец.

— Калі летась арыштавалі бізнэсоўца Віктара Пракапеню, дык IT-супольнасьць выступіла зь лістом у яго падтрымку. «Саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў» не зьбіраецца заступіцца за свайго сябра Юрыя Чыжа?

— Як на маю думку, дык усё магчыма, але спачатку трэба разабрацца ў фактах. Пакуль іх недастаткова, каб рабіць нейкія пэўныя высновы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG