Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў падвысіць пэнсійны ўзрост на 3 гады


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён прыхільнік паэтапнага павышэньня пэнсійнага ўзросту на 3 гады.

Заява прагучала падчас ягонай сустрэчы з калектывам «Камунаркі», перадае БелТА.

«Я схіляюся да таго, што мы павінны ісьці паступова і акуратна. Я прыхільнік таго, каб пэнсійны ўзрост павысіць на 3 гады, кожны год па палове. І так мы спакойна, за шэсьць-сем гадоў зможам прайсьці гэтыя тры гады».

Лукашэнка нагадаў, што выхад на пэнсію з 55 і 60 гадоў застаўся толькі ў Беларусі і Расеі.

«Ня трэба думаць, што калі перадпэнсійны ўзрост — выкінуць на вуліцу. Калі не працуеш, цябе і не ў перадпэнсійным узросьце звольняць. Цяпер трэба выкладвацца. Але калі пэнсіянэр можа працаваць, добры спэцыяліст і яшчэ можа падрыхтаваць сабе замену, то яму наагул трэба даплочваць як настаўніку, таму што падрыхтаваць спэцыяліста — гэта вялікія грошы».

Лукашэнка так растлумачыў, чаму вымушаны пайсьці на такі крок:

«Заробак у людзей невысокі і не расьце па краіне. А пэнсійны фонд фармуецца з заробку. Калі не расьце зарплата, а кошты ўсё-ткі рухаюцца, такім чынам, хай на паўпрацэнта, на працэнт жыцьцёвы ўзровень падае, — сказаў прэзыдэнт. — Стаіць пытаньне: што рабіць? Зьмяншаць пэнсіі? На гэта мы пайсьці ня можам. Нельга крыўдзіць людзей».

Аляксандар Лукашэнка закрануў таксама пабудову самой пэнсійнай сыстэмы ў Беларусі. Ён расказаў, што яму прапаноўвалі зьмяніць пэнсійную сыстэму, якая цяпер ёсьць у краіне, на назапашвальную. Аднак ён не падтрымаў гэтай ініцыятывы, пры гэтым дазволіўшы яе на добраахвотнай аснове:

«Можа, калі-небудзь наша грамадзтва сасьпее, каб разбурыць гэтую сыстэму і пакінуць толькі назапашвальную».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG