Міністар сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы тлумачыў журналістам, чаму ў Беларусі хутка растуць цэны на харчаваньне, а многія прадукты ўласнай вытворчасьці няякасныя.
"У час, калі Нямеччына спыняе працу на АЭС, Расея прымяншае небясьпеку" – піша сёньняшняе выданьне International Herald Tribune ў сваім аглядзе эўрапейскіх рэакцый на аварыю Фукусімскай АЭС.
Кітайскі ўрад пасьля свайго пасяджэньня 16 сакавіка вырашыў адкласьці зацьверджаньне пабудовы заплянаваных раней 28 АЭС у краіне. Урадоўцы заявілі, што ўзроўні радыяцыі ў Кітаі застаюцца нармальнымі.
“Сьвет пераглядае стаўленьне да атамнай энэргіі, а Расея інвэстуе 9 млрд. даляраў у АЭС у Беларусі” – піша The Christian Science Monitor.
На думку прэм'ер-міністра Літвы Андруса Кубілюса, нядобра, што новыя атамныя электрастанцыі ў рэгіёне будуюць "навыперадкі".
Нацыянальны банк дазволіў беларускім імпарцёрам свабоднае правядзеньне авансавых плацяжоў па зьнешнегандлёвых дамовах на карысьць суб'ектаў гаспадараньня Расеі і Казахстану".
Каб спыніць ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту — даляры і эўра — Нацыянальны банк Беларусі ў адмысловай заяве яшчэ раз паабяцаў, што дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе. Тым часам попыт на даляры і эўра па-ранейшаму застаецца ажыятажным.
Кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін у часе ўчорашніх перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў, што практычна вырашанае пытаньне аб’яднаньня актываў Менскага аўтазаводу і расейскага КамАЗу, які месьціцца ў Татарстане.
Лідэр руху "За свабоду" назваў заключанае 15 сакавіка пагадненьне паміж Менскам і Масквой пра супрацоўніцтва ў справе будаўніцтве АЭС "прыкладам расейскай эканамічнай экспансіі тут і цяпер".
Учора віцэ-прэм'ер расейскага ўраду, міністар фінансаў Аляксей Кудрын паведаміў, што Беларусь зьвярнулася ў Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС з просьбай выдзеліць крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў і "больш за паўгоду назад" – да ўраду Расеі аб выдзяленьні 1 млрд. даляраў.
Як паведаміла прэсавая служба Нацыянальнага банку з сёньняшняга дня стаўка рэфінансаваньня падвышаная на 1,5 працэнтных пункта – з 10.5% гадавых да 12% гадавых.
Пасьля двухгадзінных перамоваў з А. Лукашэнкам прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін як пра вырашанае пытаньне заявіў пра аб'яднаньне беларускага МАЗа і расейскага КАМАЗа.
Арытмэтыка расейскай шчодрасьці ў адносінах да Беларусі пасьля пераабраньня Лукашэнкі: $6 мільярдаў крэдыту на АЭС, $2 мільярды магчымага крэдыту праз Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС, мільярд крэдыту ад расейскага ўраду... Плюс 4,3 мільярда нафтавых субсыдыяў.
15 сакавіка ў Менску падпісаныя міжурадавыя пагадненьні паміж Расеяй і Беларусьсю аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС.
Няштатныя сытуацыі на шэрагу атамных рэактараў у Японіі, масавыя акцыі за закрыцьцё АЭС у Эўропе і ЗША не паўплывалі на пляны ўладаў Беларусі і Расеі падпісаць пагадненьне аб пачатку будаўніцтва ў Беларусі першай атамнай электрастанцыі.
У гэтыя дні і ў Менску, і ў рэгіёнах ля абменных пунктаў банкаў — чэргі тых, хто хоча набыць валюту.
Як перадае BBC са спасылкай на ўрад Японіі, выкіды радыяцыі з атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1", якая пацярпела з-за землятрусу 11 сакавіка, дасягнулі ўзроўню, небясьпечнага для здароўя людзей.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings перагледзела са "стабільнага" на "нэгатыўны" прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах сямі беларускіх банкаў.
Расея плянуе адкрыць другую лінію Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы сёлета ў лістападзе. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра транспарту Расеі Віктар Алерскі.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусьціў прэс-рэліз "Аб курсавай палітыцы", у якім абвяргае "чуткі" пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля. Нягледзячы на заявы Нацбанку, чэргі за валютай у банках толькі растуць.
Сёньняшняе выданьне Financial Times цытуе меркаваньні навукоўцаў, якія лічаць, што рызыка паўтарэньня на пашкоджанай нядаўнім землятрусам японскай атамнай электрастанцыі Фукусіма радыяцыйнай катастрофы, якая здарылася на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе – вельмі малая.
Ці павінны ўлады Беларусі перагледзець пытаньне будаўніцтва АЭС у Беларусі ў зьвязку з падзеямі ў Японіі?
У Беларусі спажывецкія цэны з 1 па 9 сакавіка вырасьлі на 0,5%, паведамляе Белстат.
Абмежаваньні, якія днямі ўвёў Нацыянальны банк Беларусі на выдачу валютных крэдытаў, выклікаюць занепакоенасьць у партнэраў па мытнай "тройцы".
Валавы зьнешні доўг Беларусі за мінулы год павялічыўся на 6 мільярдаў 452 мільёны даляраў, або на 29,2%.
Ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі Расею, Беларусь і Казахстан ня хочуць бачыць як адзінае цэлае.
Наколькі слушная прапанова Міжнароднага валютнага фонду правесьці дэвальвацыю беларускага рубля? Чаму беларускія ўлады адмаўляюцца ад гэтай рэкамэндацыі – на што яны спадзяюцца, чаго перасьцерагаюцца? Чаму МВФ лічыць слабай эканамічную палітыку беларускага ўраду?
У параўнаньні са студзенем цэны вырасьлі на 2,7%, а зь лютым 2010 году — на 13%.
«Сбербанк России» ня будзе выдаваць крэдытаў Беларусі для павялічэньня яе золатавалютнага рэзэрву альбо паляпшэньня гандлёвага балянсу.
Кіраўнік расейскага "Сбербанку" Герман Грэф на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Мясьніковічам сказаў, што "Сбербанк" не зьбіраецца даваць крэдыты Беларусі.
Такую суму інвэстыцыяў у беларускую эканоміку назваў у Менску прэзыдэнт праўленьня найбуйнейшага расейскага банку.
Такая рэкамэндацыя ўтрымліваецца ў дакладзе Фонду, падрыхтаванага па выніках працы місіі МВФ 25 студзеня – 2 лютага ў Менску.
Сёньня ў Менск прыбывае прэзыдэнт-старшыня праўленьня “Сбербанку России" Герман Грэф. Фінансіста будуць прымаць Лукашэнка і Мясьніковіч.
На 1 сакавіка рэзэрвы склалі 4024 млн. даляраў. За першыя два месяцы 2011 году яны зьменшыліся на 1мільярд 7 мільёнаў даляраў (прыкладна на 20%).
Курс продажу даляра ў абменных пунктах амаль усіх беларускіх банкаў 9 сакавіка быў аднолькавы — 3075 беларускіх рублёў. Тым ня менш, чуткі пра дэвальвацыю беларускага рубля, якія актыўна распаўсюджваліся на пачаткук сакавіка, ня спраўдзіліся.
Прынятыя ўрадам і Нацбанкам Беларусі абмежаваньні на валютным рынку перашкаджаюць пранікненьню на беларускі рынак расейскіх тавараў, заявіў дарадца па эканамічных пытаньнях амбасады РФ у Беларусі Андрэй Кузьняцоў.
Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак.
8 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі заблякаваў доступ да свайго сайту ў інтэрнэце. Хадзілі чуткі, што сёньня курс беларускага рубля да даляра ЗША мог рэзка ўпасьці. Гэтага не адбылося. Пакуль?
6 сакавіка ў Менску стартуе двухдзённая сустрэча прадстаўнікоў Азэрбайджану, Беларусі і Вэнэсуэлы. Бакі зьбіраюцца абмеркаваць падрабязнасьці своп-зьдзелкі аб нафтавых пастаўках
Чаму напачатку году на Беларусь абрынуўся цэлы шэраг эканамічных выпрабаваньняў? Што абяцае беларускай эканоміцы сусьветны рост цаны на нафту ў сувязі з арабскімі рэвалюцыямі? Наколькі цяперашнія палітычныя рэпрэсіі зьяўляюцца сродкам прадухіленьня магчымых сацыяльна-эканамічных пратэстаў?
Прадукцыя кампаніі Samsung перастала паступаць на беларускі рынак з-за пастановы ўладаў Беларусі, якая абмяжоўвае куплю замежнай валюты імпартэрамі шэрагу тавараў.
Расейскі Внешэкономбанк прапанаваў свой удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта сёньня журналістам паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
Ад 3 сакавіка ў Беларусі амаль на 7% падвышаныя цэны на паліва. Яшчэ днямі "Белнафтахім" запэўніваў, што карэктаваць іх не зьбіраецца. На знак пратэсту супраць неапраўданага росту цэнаў узьнікла кампанія "Стоп-бэнзін", да якой далучыліся сотні кіроўцаў па ўсёй краіне.
Ад 3 сакавіка ў Беларусі адпускныя цэны ў раздроб на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі "Белнафтахіму" павялічыліся ў сярэднім на 6,6%.
У Беларусі нярэдкія факты, калі кіраўнікі ўладнай вэртыкалі забараняюць гандлёвым арганізацыям увозіць прадукты харчаваньня з суседніх рэгіёнаў.
Згодна з сумеснай пастановай Саўміну і Нацыянальнага банку "Аб разьліках па імпарце некаторых тавараў" ад 1 сакавіка імпарт на суму, якая перавышае 50 тысяч эўра, павінен ажыцьцяўляцца з уласных сродкаў прадпрыемства. Купіць валюту для набыцьця абсталяваньня звыш названай сумы немагчыма.
2 сакавіка на асамблеі дзелавых колаў Беларусі прадпрымальнікі плянуюць зацьвердзіць Нацыянальную плятформу разьвіцьця бізнэсу.
Кіраўнік Беларусі дазволіў абласным выканкамам і Менскаму гарвыканкаму ў 2011-2012 гадах выпусьціць эўрабонды для фінансаваньня інвэстпраектаў.
Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасьці зь якой забаронена набыцьцё замежнай валюты на ўнутраным рынку пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тысяч эўра.
Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасьці зь якіой забароненая купля замежнай валюты пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тыс. эўра.
Загрузіць яшчэ