«Сбербанк России» ня будзе выдаваць крэдытаў Беларусі для павялічэньня яе золатавалютнага рэзэрву альбо паляпшэньня гандлёвага балянсу.
Кіраўнік расейскага "Сбербанку" Герман Грэф на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Мясьніковічам сказаў, што "Сбербанк" не зьбіраецца даваць крэдыты Беларусі.
Такую суму інвэстыцыяў у беларускую эканоміку назваў у Менску прэзыдэнт праўленьня найбуйнейшага расейскага банку.
Такая рэкамэндацыя ўтрымліваецца ў дакладзе Фонду, падрыхтаванага па выніках працы місіі МВФ 25 студзеня – 2 лютага ў Менску.
Сёньня ў Менск прыбывае прэзыдэнт-старшыня праўленьня “Сбербанку России" Герман Грэф. Фінансіста будуць прымаць Лукашэнка і Мясьніковіч.
На 1 сакавіка рэзэрвы склалі 4024 млн. даляраў. За першыя два месяцы 2011 году яны зьменшыліся на 1мільярд 7 мільёнаў даляраў (прыкладна на 20%).
Курс продажу даляра ў абменных пунктах амаль усіх беларускіх банкаў 9 сакавіка быў аднолькавы — 3075 беларускіх рублёў. Тым ня менш, чуткі пра дэвальвацыю беларускага рубля, якія актыўна распаўсюджваліся на пачаткук сакавіка, ня спраўдзіліся.
Прынятыя ўрадам і Нацбанкам Беларусі абмежаваньні на валютным рынку перашкаджаюць пранікненьню на беларускі рынак расейскіх тавараў, заявіў дарадца па эканамічных пытаньнях амбасады РФ у Беларусі Андрэй Кузьняцоў.
Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак.
8 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі заблякаваў доступ да свайго сайту ў інтэрнэце. Хадзілі чуткі, што сёньня курс беларускага рубля да даляра ЗША мог рэзка ўпасьці. Гэтага не адбылося. Пакуль?
6 сакавіка ў Менску стартуе двухдзённая сустрэча прадстаўнікоў Азэрбайджану, Беларусі і Вэнэсуэлы. Бакі зьбіраюцца абмеркаваць падрабязнасьці своп-зьдзелкі аб нафтавых пастаўках
Чаму напачатку году на Беларусь абрынуўся цэлы шэраг эканамічных выпрабаваньняў? Што абяцае беларускай эканоміцы сусьветны рост цаны на нафту ў сувязі з арабскімі рэвалюцыямі? Наколькі цяперашнія палітычныя рэпрэсіі зьяўляюцца сродкам прадухіленьня магчымых сацыяльна-эканамічных пратэстаў?
Прадукцыя кампаніі Samsung перастала паступаць на беларускі рынак з-за пастановы ўладаў Беларусі, якая абмяжоўвае куплю замежнай валюты імпартэрамі шэрагу тавараў.
Расейскі Внешэкономбанк прапанаваў свой удзел у фінансаваньні будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта сёньня журналістам паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.
Ад 3 сакавіка ў Беларусі амаль на 7% падвышаныя цэны на паліва. Яшчэ днямі "Белнафтахім" запэўніваў, што карэктаваць іх не зьбіраецца. На знак пратэсту супраць неапраўданага росту цэнаў узьнікла кампанія "Стоп-бэнзін", да якой далучыліся сотні кіроўцаў па ўсёй краіне.
Ад 3 сакавіка ў Беларусі адпускныя цэны ў раздроб на нафтапрадукты, што рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі "Белнафтахіму" павялічыліся ў сярэднім на 6,6%.
У Беларусі нярэдкія факты, калі кіраўнікі ўладнай вэртыкалі забараняюць гандлёвым арганізацыям увозіць прадукты харчаваньня з суседніх рэгіёнаў.
Згодна з сумеснай пастановай Саўміну і Нацыянальнага банку "Аб разьліках па імпарце некаторых тавараў" ад 1 сакавіка імпарт на суму, якая перавышае 50 тысяч эўра, павінен ажыцьцяўляцца з уласных сродкаў прадпрыемства. Купіць валюту для набыцьця абсталяваньня звыш названай сумы немагчыма.
2 сакавіка на асамблеі дзелавых колаў Беларусі прадпрымальнікі плянуюць зацьвердзіць Нацыянальную плятформу разьвіцьця бізнэсу.
Кіраўнік Беларусі дазволіў абласным выканкамам і Менскаму гарвыканкаму ў 2011-2012 гадах выпусьціць эўрабонды для фінансаваньня інвэстпраектаў.
Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасьці зь якой забаронена набыцьцё замежнай валюты на ўнутраным рынку пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тысяч эўра.
Урад і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову, у адпаведнасьці зь якіой забароненая купля замежнай валюты пры імпарце абсталяваньня коштам ад 50 тыс. эўра.
Ад сёньня ў Беларусі пачаў дзейнічаць указ Аляксандра Лукашэнкі аб свабодным цэнаўтварэньні. Дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на большасьць тавараў і паслуг скасавана. Пад кантролем засталіся толькі кошты некаторых сацыяльна значных тавараў і паслуг.
Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім ад 1 сакавіка скасоўваецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на шэраг тавараў і паслуг.
У сакавіку людзі атрымаюць жыроўкі за люты з новымі лічбамі за паслугі ЖКГ. У лютым тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі павялічыліся. Камэнтуе эканаміст Міхал Залескі
Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2011 года. За першы месяц 2011-на цэны вырасьлі на 1,4%.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 72 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня цэнаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь». Міхаіл Мясьніковіч: «Абвальнага росту цэнаў у Беларусі не плануецца і ня будзе»
У гарадзкіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, пакупнікі мусяць станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пацьвердзіў намер падвысіць ад 1 ліпеня 2011 году да расейскага ўзроўню стаўку мыта на аўтамабілі, увезеныя з-за межаў Мытнага саюзу. Як на гэта адрэагаваў рынак?
За першы месяц пасьля выбараў сярэдні заробак у Беларусі істотна скараціўся. У студзені 2011 году сярэдняя зарплата зьменшылася на 12,9% у параўнаньні з паказчыкам сьнежня 2010 году.
Паміж рэвалюцыяй у Эгіпце, барацьбой з засухаю ў Кітаі і палітычнай кампаніяй у Пакістане ёсьць нешта агульнае. Усе гэтыя працэсы зьвязвае рэзкі скачок сусьветных цэнаў на харчаваньне.
Налічаны сярэдні заробак ў Беларусі ў студзені 2011 году скараціўся на 11,7% у параўнаньні зь сьнежнем 2010 году.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за шэсьць месяцаў мінулага году бульба ў краіне падаражэла на 35,2%. Адначасна пры росьце цэнаў якасьць бульбы застаецца вельмі нізкай.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца прыняць праграму новага беларускага ўраду. Дэпутаты таксама плянуюць зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб вызначыць адпаведнасьць закону "Пра карту паляка" міжнароднаму праву.
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі абяцае не падвышаць паказьнік пакрыцьця насельніцтвам расходаў на камунальныя паслугі.
Ад сёньня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Авіякампанія Гомельавія» спыніла ўсе свае рэгулярныя авіярэйсы. У прыватнасьці, закрыты пералёты па маршруце «Гомель—Мінск-1», «Мінск-1— Калінінград», «Горадня — Калінінград».
Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётр Пракаповіч падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку фактычна даў зразумець, што Беларусь ня будзе кіравацца рэкамэндацыямі Міжнароднага валютнага фонду.
Дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый патрабуе неадкладнага ўзмацненьня жорсткасьці грашова-крэдытнай палітыкі.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені 2011 году ў адносінах да студзеня 2010 году вырасьлі на 14,8%, паведамілі агенцтву Interfax ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
Электроннае выданьне «Ежедневник» і часопіс «Бізнэс-рэвю» склалі сьпіс самых багатых бізнэсоўцаў з суседніх краінаў, якія працуюць на беларускім рынку. Прапануем вам пераклад публікацыі ў скароце
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ад пачатку лютага цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі на 2,3%.
Беларускія ўлады могуць заніжаць сапраўдныя памеры прыбытку, які яны атрымліваюць ад перапрацоўкі расейскай нафты, і частку яго пераводзіць ў пазабюджэтныя фонды. Аб гэтым супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску дакладвалі свайму ўраду яшчэ 16 лістапада 2005 году.
Першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка чакае, што ў пытаньні газавых паставак Беларусь і Расея пойдуць на кампраміс. Гэта ён будзе абмяркоўваць па тэлефоне 21 лютага з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам.
У гандлёвым цэнтры BIGZZ у Менску адбыўся сход дробных прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць таго, што іх пазбаўляюць гандлёвых месцаў, якія выстаўляюць на аўкцыён.
Урад Беларусі зьвярнуўся да Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС з заяўкай вылучыць крэдыт на суму да 2 млрд. даляраў
У сувязі з паведамленьнем аб аб'яднаньні з МАЗам, акцыі ААТ "КамМАЗ" падскочылі ўчора на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы амаль на 8%.
Расейская карпарацыя «Ростехнологии» прапанавала кіраўніцтву Беларусі аб’яднаць аўтамабільныя заводы КамАЗ і МАЗ. Ці прымальная прапанова для беларускага боку?
Беларусь гатовая забраць увесь аб’ём нафты, які ёй дае Расея, і плюс да гэтага скарыстаць чатыры мільёны тон вэнэсуэльскай.
"У гэты дзень у мяне заплянаваная тэлефонная размова з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам", — заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Пра гэта паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка. Гэтыя грошы, паводле віцэ-прэм'ера, пойдуць на будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
Загрузіць яшчэ