Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім ад 1 сакавіка скасоўваецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на шэраг тавараў і паслуг.
У сакавіку людзі атрымаюць жыроўкі за люты з новымі лічбамі за паслугі ЖКГ. У лютым тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі павялічыліся. Камэнтуе эканаміст Міхал Залескі
Беларусь заняла сёмае месца сярод краінаў былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2011 года. За першы месяц 2011-на цэны вырасьлі на 1,4%.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 72 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня цэнаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь». Міхаіл Мясьніковіч: «Абвальнага росту цэнаў у Беларусі не плануецца і ня будзе»
У гарадзкіх крамах гародніны ў адны рукі прадаюць ад двух да пяці кіляграмаў. Каб набыць бульбы больш, пакупнікі мусяць станавіцца ў чаргу па некалькі разоў.
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі пацьвердзіў намер падвысіць ад 1 ліпеня 2011 году да расейскага ўзроўню стаўку мыта на аўтамабілі, увезеныя з-за межаў Мытнага саюзу. Як на гэта адрэагаваў рынак?
За першы месяц пасьля выбараў сярэдні заробак у Беларусі істотна скараціўся. У студзені 2011 году сярэдняя зарплата зьменшылася на 12,9% у параўнаньні з паказчыкам сьнежня 2010 году.
Паміж рэвалюцыяй у Эгіпце, барацьбой з засухаю ў Кітаі і палітычнай кампаніяй у Пакістане ёсьць нешта агульнае. Усе гэтыя працэсы зьвязвае рэзкі скачок сусьветных цэнаў на харчаваньне.
Налічаны сярэдні заробак ў Беларусі ў студзені 2011 году скараціўся на 11,7% у параўнаньні зь сьнежнем 2010 году.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за шэсьць месяцаў мінулага году бульба ў краіне падаражэла на 35,2%. Адначасна пры росьце цэнаў якасьць бульбы застаецца вельмі нізкай.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбіраюцца прыняць праграму новага беларускага ўраду. Дэпутаты таксама плянуюць зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб вызначыць адпаведнасьць закону "Пра карту паляка" міжнароднаму праву.
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі абяцае не падвышаць паказьнік пакрыцьця насельніцтвам расходаў на камунальныя паслугі.
Ад сёньня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Авіякампанія Гомельавія» спыніла ўсе свае рэгулярныя авіярэйсы. У прыватнасьці, закрыты пералёты па маршруце «Гомель—Мінск-1», «Мінск-1— Калінінград», «Горадня — Калінінград».
Старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётр Пракаповіч падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку фактычна даў зразумець, што Беларусь ня будзе кіравацца рэкамэндацыямі Міжнароднага валютнага фонду.
Дэфіцыт рахунку бягучых апэрацый патрабуе неадкладнага ўзмацненьня жорсткасьці грашова-крэдытнай палітыкі.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені 2011 году ў адносінах да студзеня 2010 году вырасьлі на 14,8%, паведамілі агенцтву Interfax ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
Электроннае выданьне «Ежедневник» і часопіс «Бізнэс-рэвю» склалі сьпіс самых багатых бізнэсоўцаў з суседніх краінаў, якія працуюць на беларускім рынку. Прапануем вам пераклад публікацыі ў скароце
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што ад пачатку лютага цэны на спажывецкія тавары і паслугі выраслі на 2,3%.
Беларускія ўлады могуць заніжаць сапраўдныя памеры прыбытку, які яны атрымліваюць ад перапрацоўкі расейскай нафты, і частку яго пераводзіць ў пазабюджэтныя фонды. Аб гэтым супрацоўнікі амбасады ЗША ў Менску дакладвалі свайму ўраду яшчэ 16 лістапада 2005 году.
Першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка чакае, што ў пытаньні газавых паставак Беларусь і Расея пойдуць на кампраміс. Гэта ён будзе абмяркоўваць па тэлефоне 21 лютага з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам.
У гандлёвым цэнтры BIGZZ у Менску адбыўся сход дробных прадпрымальнікаў, якія выступаюць супраць таго, што іх пазбаўляюць гандлёвых месцаў, якія выстаўляюць на аўкцыён.
Урад Беларусі зьвярнуўся да Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС з заяўкай вылучыць крэдыт на суму да 2 млрд. даляраў
У сувязі з паведамленьнем аб аб'яднаньні з МАЗам, акцыі ААТ "КамМАЗ" падскочылі ўчора на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы амаль на 8%.
Расейская карпарацыя «Ростехнологии» прапанавала кіраўніцтву Беларусі аб’яднаць аўтамабільныя заводы КамАЗ і МАЗ. Ці прымальная прапанова для беларускага боку?
Беларусь гатовая забраць увесь аб’ём нафты, які ёй дае Расея, і плюс да гэтага скарыстаць чатыры мільёны тон вэнэсуэльскай.
"У гэты дзень у мяне заплянаваная тэлефонная размова з кіраўніком Газпрому Аляксеем Мілерам", — заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.
Пра гэта паведаміў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка. Гэтыя грошы, паводле віцэ-прэм'ера, пойдуць на будаўніцтва АЭС у Астраўцы.
Беларускі ўрад хоча адмовіцца ад зборкі іранскіх аўтамабіляў на карысьць адной з кітайскіх мадэляў.
Канцэрн "Белнафтахім" перапрацаваў у студзені 2011 года 617 тысяч тон нафты, хаця ў пляне было паўтара мільёна тон.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнуць разгляд праграмы дзеяньняў новага беларускага ўраду. А праз тыдзень, 23 лютага, яны на спэцыяльным пасяджэньні будуць прымаць гэтую праграму.
Госьць «Начной Свабоды» – экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі Андрэй Юркоў.
У Беларусі — новая хваля росту цэнаў на прадукты харчаваньня. Некаторыя прадукты на рынках сталі даражэйшымі, чым у дзяржаўных крамах.
Буйная расейская нафтагазавая кампанія "Славнефть" абвясьціла пра закрыцьцё свайго прадстаўніцтва ў Менску. Ці азначае гэта, што расейцы пачынаюць згортваць дзейнасьць у Беларусі?
Расейская дзяржаўная карпарацыя "Ростехнологии" накіравала ўраду Беларусі прапанову аб'яднаць "КамАЗ" і Менскі аўтамабільны завод. Пра гэта сёньня паведаміў прэзыдэнт "Ростехнологий" Сяргей Чэмезаў.
Эканоміка сельскай гаспадаркі знаходзіцца ў агідным стане, заявіў прэм'ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч 15 лютага на пасяджэньні прэзыдыюму Саўміну.
У праект пляну прыватызацыі на 2011—2013 гады ўключаныя 134 прадпрыемствы, якія плянуецца пераўтварыць.
Ад пачатку году ў Расеі рэзка падвысіліся цэны на бэнзін і дызэльнае паліва. Якім чынам падаражэньне паліва ў Расеі можа адбіцца на сытуацыі ў Беларусі?
Лекі двух беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў — «Фармтэхналёгія» і «Белмедпрэпараты» — забароненыя для продажу ва Ўкраіне, бо атрымалі значную колькасьць прадпісаньняў адносна якасьці.
У Беларусі спажывецкія цэны ў студзені 2011 году вырасьлі на 1,4% пасьля росту на 1% у сьнежні 2010 году.
Філіп Місфэльдэр, дэпутат Бундэстагу ад фракцыі хрысьціянскіх і сацыяльных дэмакратаў (CDU/CSU), лічыць, што Эўразьвяз павінен увесьці эканамічнае эмбарга супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з прапановай скараціць колькасць занятых у бюджэтнай сфэры на 10-15%. Афіцыйныя галіновыя прафсаюзы - супраць.
З 12 лютага ў Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цукар — зноў на 10%. Задняй датай — з 1 лютага — павялічыліся тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі.
11 лютага набылі моц эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў Амэрыкі ў дачыненьні да беларускіх прадпрыемстваў ААТ «Лідзкая лякафарба» і ААТ «Полацак-Шкловалакно».
З 10 лютага на Віцебшчыне адмянілі бясплатны праезд для студэнтаў. Школьнікі пакуль езьдзяць у грамадзкім транспарце бясплатна, але як доўга гэта будзе працягвацца — невядома.
Папулярныя грачаныя крупы за год падаражэлі ў 6 разоў. Цяпер у менскіх крамах грэчка каштуе каля 16 тысяч беларускіх рублёў. У сталіцах суседніх дзяржаваў - Кіеве і Маскве - 5 і 6 тысяч беларускіх рублёў адпаведна.
Беларусь пачала здабычу нафты ў Іране па праекце Джафэір, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Ірану ў Менску Сэед Хасэйні.
З 12 лютага цэны на цукар у Беларусі вырастуць у сярэднім на 10%. Такое рашэньне зьмешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі № 14 ад 7 лютага 2011 году.
Урад дэкляруе, што ўзьняў штомесячныя плацяжы за жыльлёва-камунальныя паслугі ў сярэднім на 5 даляраў.
Сяргей Кірыенка, генэральны дырэктар “Расатаму”, сёньня паведаміў, што міжурадавае пагадненьне пра будаўніцтва беларускай АЭС можа быць падпісанае да канца першага квартала сёлета, а катлаван могуць пачаць капаць у верасьні.
10 лютага дэлегацыя Міністэрства фінансаў Беларусі наведае Маскву. Мэта паездкі — перамовы з расейскімі калегамі наконт крэдыту для будаўніцтва Беларускай АЭС.
Загрузіць яшчэ