Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэф ня хоча даваць грошы


Кіраўнік расейскага "Сбербанку" Герман Грэф
Кіраўнік расейскага "Сбербанку" Герман Грэф
Кіраўнік расейскага "Сбербанку" Герман Грэф на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам і Міхаілам Мясьніковічам сказаў, што "Сбербанк" не зьбіраецца даваць крэдыты Беларусі.

Грэф патлумачыў гэта наступным чынам: "Мы — камэрцыйны банк, і мы не займаемся прадстаўленьнем крэдытаў на падтрымку золатавалютных рэзэрваў альбо паляпшэньне плацёжнага балянсу. Гэта ня наша задача".

Герман Грэф паведаміў, што калі беларускі бок зьвернецца да "Сбербанку" з просьбай, каб расейскі банк стаў арганізатарам разьмяшчэньня эўрабондаў на фінансавым рынку Расеі, то "Сбербанк" гатовы ажыцьцявіць гэтыя функцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG