Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансаваньня


Як паведаміла прэсавая служба Нацыянальнага банку з сёньняшняга дня стаўка рэфінансаваньня падвышаная на 1,5 працэнтных пункта – з 10.5% гадавых да 12% гадавых.

Стаўка рэфінансаваньня – гэта працэнт, пад які Нацбанк дае крэдыты камэрцыйным банкам, гэта базавы паказьнік, ад яго залежаць цэны ўсіх відаў крэдыту.

Як паведамляе прэсавая служба НББ, рашэньне аб падвышэньні стаўкі рэфінансаваньня прынятае праўленьнем Нацыянальнага банка ў мэтах "адэкватнага рэагаваньня на падвышэньне ўзроўню інфляцыі, якая назіралася ў пачатку бягучага года".

"Індэкс спажывецкіх коштаў у лютым цяперашняга года склаў 102,7%, што галоўным чынам зьвязана з ростам тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі з прычыны павелічэньня кошту набыцьця прыроднага газу, імпартаванага з Расейскай Фэдэрацыі, і узьдзеяньнем павелічэньня сусьветных цэн на энэрганосьбіты і прадукты харчаваньня", – адзначылі ў прэсавай службе.

Павышэньне стаўкі рэфінансаваньня на 1,5 працэнтнага пункта зьвязана з неабходнасьцю падтрыманьня ставак грашовага рынку на станоўчым узроўні ў рэальным выражэньні для надзейнай абароны рублёвых укладаў насельніцтва ў банках ад інфляцыі.

Як раней паведамлялася, за студзень-люты 2011 году банкаўскія ўнёскі ў беларускіх рублях вырасьлі на 11% і дасягнулі 10,9 трлн. рублёў на 1 сакавіка 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG