Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм’ер, сустаршыню камісіі мытнага саюзу ад беларускага боку Андрэя Кабякова.
Латыская кампанія Logistik Partneri, Ltd. вядзе перамовы зь беларускім бокам пра стварэньне міжнароднага мультымадальнага лягістычнага цэнтру «Ворша» каля авіярамонтнага заводу.
Кошт цеплавой і электрычнай энэргіі ў Беларусі павялічыўся ў зьвязку з ростам цэнаў на газ.
Сьпіс самых багатых людзей сьвету, які штогод публікуе амэрыканскі часопіс Forbes, сьведчыць пра тое, што ў сусьветнай эканоміцы наступае аздараўленьне. Лідэрам паводле колькасьці мільярдэраў зьяўляецца Азія.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што сьледам за Літвой грамадзкія слуханьні ў справе ацэнкі ўзьдзеяньня беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе неўзабаве пройдуць і ў Латвіі.
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Сямён Шапіра выправіўся ў Тбілісі. У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня наўпрост называюць Грузію “пэрспэктыўным рынкам” для аграпрамысловай прадукцыі.
Курса беларускага рубля да даляра працягвае скараць гістарычныя максымумы. Фінансавы інтэрнэт-партал infobank.by дае параўнальную табліцу суадносінаў рубля да амэрыканскай валюты.
Дырэктар продажу кампаніі Siemens AG па атамнай энэргетыцы Кахуана-Ціта Хуан Луіс на выставе «Атамэкспа-Беларусь-2010» заявіў, што кампанія зацікаўленая ў пастаўках тэхналягічнага абсталяваньня для будаўніцтва АЭС у Беларусі.
“Мы ўвайшлі ў практычную фазу будаўніцтва АЭС. Завяршаюцца грамадзкія слуханьні ў сумежных дзяржавах, распрацоўваецца нарматыўна-прававая база, ідзе падрыхтоўка спэцыялістаў у ВНУ”, — заявіў намесьнік міністра энэргетыкі Юрый Рымашэўскі на цырымоніі адкрыцьця міжнароднай выставы “Атамэкспа-Беларусь-2010”.
Адна з самых буйных пакупак аўтобусаў для Пецярбургу замарожана. Раней плянавалася на 2,2 мільярда расейскіх рублёў набыць для паўночнай сталіцы аўтобусы трох тыпаў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці ў забароне гульнявога бізнэсу.
У склад дэлегацыі з Харватыі ўваходзяць прадстаўнікі 23 вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў, а таксама банкаў. Дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэзыдэнт Эканамічнай палаты Харватыі Дуня Каневод.
У 2009 годзе ў Беларусі загінула 7,5 тыс.га лесу, што ў параўнаньні з 2008 годам на 25,3 адсоткі больш. Згодна з лесапаталягічным маніторынгам, санітарны стан беларускіх лясоў ацэньваецца як здавальняючы.
Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле мэтодыкі МВФ, у студзені-лютым 2010 году скараціліся на 1,3% (або 75 мільёнаў даляраў). Цяпер рэзэрвы Беларусі складаюць 5 мільярдаў 577 мільёнаў 100 тысяч даляраў.
Магчымасьць стварэньня ў пэрспэктыве адзінага валютнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі агучыў сёньня першы віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Ігар Шувалаў.
Федэральная мытная служба (ФМС) Расеі адказала на прэтэнзіі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, што тычацца паставак і перапрацоўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў.
Удзельнікі нарады прадстаўнікоў Беларусі, Літвы, Расеі і Польшчы, якая прайшла ў Калінінградзе, выступілі з ініцыятывай аб правядзеньні сустрэчы міністраў транспарту чатырох краінаў для сынхранізацыі сваёй тарыфнай палітыкі.
Беларускай эканоміцы не хапае замежных грошай. Пра гэта сёньня казаў Аляксандар Лукашэнка, які заслухаў даклад ураду аб прыцягненьні ў краіну замежных інвэстыцыяў.
Адпускная цана на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі ад 5 сакавіка будзе павышана на 9,4%. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
Сёньня ў Горадні кіраўнік праўладнага СПБ, бізнэсовец Станіслаў Сямашка склікаў прэс-канфэрэнцыю і паведаміў, што пры Саюзе палякаў зарэгістравана прадпрыемства.
Падпісаны ўказ прэзыдэнта аб продажы кантрольнага пакета акцый Менскага гадзіньнікавага заводу кампаніі “Franck Muller”. Сёньня ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Фэдэральная мытная служба Расеі адмовілася ад правядзеньня зь Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі перамоваў, каб спрасьціць працэдуру перамяшчэньня нафты і нафтапрадуктаў.
Нацыянальны банк Беларусі дазволіў расейскаму “Рэспубліканскаму банку” адкрыць сваё прадстаўніцтва на тэрыторыі Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка яшчэ больш звузіў поле для манэўраў дзяржаўным банкам. Загадам № 108 кіраўнік дзяржавы ўнёс зьмены ў свой ранейшы загад, які тычыцца выдачы банкамі з доляй дзяржавы ў статутных фондах крэдытных сродкаў дзяржаўным арганізацыям. Цяпер банкі пазбаўленыя магчымасьці самастойнага рашэньня наконт выдачы грошай дзяржаўным арганізацыям і гаспадарчым таварыствам.
Кампанія «Беларуснафта» адмаўляецца запраўляць у доўг аўтобусы рэйсавых маршрутаў Бабруйску. Патрабуе поўнай аплаты. У тамтэйшых жакамунальнікаў не стае гатоўкі, каб аплаціць паслугі «Беларуснафты». Чым выклікана праблема, афіцыйныя крыніцы не тлумачаць.
Пастаўкі нафты на беларускія НПЗ за першыя два месяцы гэтага году ў параўнаньні са студзенем-лютым 2009 году скараціліся на 37.2% і склалі 2.1 млн. тон.
У 2011-2013 гадах Эўразьвяз прадаставіць сваім суседзям больш за 5,7 мільярда эўра для ўмацаваньня палітычнага супрацоўніцтва і разьвіцьця эканамічнай інтэграцыі, паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Беларусі.
Супрацоўнікі буйных менскіх заводаў і фабрыкаў канстатуюць няпоўную занятасьць, істотнае скарачэньне заробкаў, скасаваньне прэміяльных выплат. Усё часьцей зьяўляюцца зьвесткі пра магчымае скарачэньне пэрсаналу — зьніжэньне аб’ёмаў вытворчасьці не патрабуе ранейшай колькасьці працоўных рук.
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 2 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра абнавіў гістарычны максымум.
Беларусь паставіць у Вэнэсуэлу 10 тысяч тон сухога малака.
Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі скасавала абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх заводаў – ПУП “Мазырскія малочныя прадукты” і ААТ “Гомельскі мясакамбінат”.
Перамовы аб продажы акцый ААТ "Менскі гадзіньнікавы завод" ("Луч") швэйцарскай кампаніі "Франк Мюлер" знаходзяцца на завяршальным этапе. Аб гэтым паведаміў дырэктар заводу Мікалай Гаеўскі.
Пра гэта са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі Telekom Austria Group паведамляюць аўстрыйскія выданьні.
Масква не пайшла насустрач Менску і не адмяніла вывазное мыта на нафтапрадукты, якія Беларусь купляе ў Расеі. Як гэта можа адбіцца на дачыненьнях дзьвюх краін?
Ад 1 сакавіка падаражэў праезд у грамадзкім транспарце — амаль на 17%. Два дні таму аўтамабільнае паліва падаражэла на 7%. На 5% падвысіліся кошты на цукар.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі новага прэзыдэнта Ўкраіны Ірына Акімава заявіла, што Ўкраіна ня мае намеру ўступаць у Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі.
У Беларусі з 27 лютага павышаюцца цэны на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і адпускная цана на прамысловую перапрацоўку.
Пастановай Міністэрства эканомікі № 40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадзкім транспартам агульнага карыстаньня» у Менску кошт адной паездкі ў мэтро, аўтобусе, тралейбусе, трамваі з 1 сакавіка будзе ўсталяваны ў памеры 700 рублёў.
Адпаведнае рашэньне ўжо даведзенае канцэрнам Белнафтахім да апэратараў АЗС.
Выдзяленьне крэдытаў Беларусі Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам спыненае ў сувязі з ціскам на Саюз палякаў, піша польская прэса. Гэта адчувальная страта для Менску,-- перакананыя беларускія экспэрты.
У Наваполацку й Мазыры на прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі адбываецца далейшае падзеньне вытворчасьці аўтамабільнага і дызэльнага паліва, а таксама мазуту. Такі вынік нафтавага канфлікту Беларусі і Расеі, што доўжыўся амаль увесь студзень. А ў лютым аб’ём вытворчасьці пагражае зьменшыцца яшчэ больш.
Урад РФ адобрыў праект пагадненьня з Беларусьсю аб часовым ўвозе і вывазе транспартных сродкаў.
Расея зацікаўленая ў набыцьці кантрольнага пакету акцый “Белтрансгазу”. Пра гэта паведаміў сёньня журналістам амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, паведамляе БелТА.
Такім чынам, цяпер расейскі газавы холдынг «Газпром» валодае 50% акцыяў беларускага прадпрыемства «Белтрансгаз». Апошні плацёж зьдзейсьнены 24 лютага, паведамляе Ўпраўленьне інфармацыі расейскага «Газпрому».
Беларускі бок чакае, што ААТ “Газпром” у бліжэйшыя дні пералічыць грошы за акцыі “Белтрансгазу”.
«Мы дакладна ведаем, што ў гэтым пытаньні з намі падтрымка ўсяго народа», — мяркуе лідэр партыі Аляксей Янукевіч.
Паводе пастановы № 39 міністэрства эканомікі Беларусі з 15 лютага на 25% павысіўся кошт газу, які прадаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Захад са спасылкай на прэсавую службу мінэканомікі.
За першы месяц 2010 года аб’ём вытворчасьці нафтапрадуктаў у грашовым выражэньні скараціўся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2009 года на 31,5%, паведамляе Белстат.
Заробак рабочых Менскага аўтазаводу скараціўся ўдвая. Адміністрацыя заводу шукае, як забясьпечыць калектыў працай, але на ўсіх яе не хапае. Прадаваць удаецца толькі палову вырабленага. Ад 1 сакавіка магчымы пераход на трохдзёнку.
Заробак рабочых МАЗу скараціўся ўдвая. Адміністрацыя заводу на сходах паведаміла, што такая колькасьць супрацоўнікаў не патрэбная. Прадаваць удаецца толькі палову вырабленага.
Загрузіць яшчэ