Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае правалу Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Ён папярэдзіў віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, што беларускі бок ні ў якім разе не павінен «ні падмануць партнэраў, ні паступіцца ўласнымі інтарэсамі». Маўляў, трэба вызначыцца цяпер, бо, калі гэты працэс стане незваротным, «ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы». Чым выкліканыя падобныя заявы?