Падчас візыту ў Вэнэсуэлу Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што з траўня Беларусь пачне атрымліваць нафту з Вэнэсуэлы. Яе мяркуецца везьці танкерамі праз Антянтыку, потым разгружаць у балтыйскіх партах, а адтуль дастаўляць у Беларусь. Як цана гэтай нафты суадносіцца з цаной расейскай нафты? Калі гэта выгадна, то ці шмат нафты не з Расеі купляюць самі балтыйскія краіны, у прыватнасьці, Літва. З такім пытаньнем Юры Дракахруст зьвярнуўся да супрацоўніка літоўскага Інстытуту міжнародных зносінаў Томаса Енелюнаса.