Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такі вось “Лёс” – спачатку адключылі ацяпленьне, а цяпер электрычнасьць


ngineering factory Petropavlovsk, Jun2009
ngineering factory Petropavlovsk, Jun2009

На прадпрыемстве “Лёс” у гарадку Барань пад Воршай цяпер працуюць у рэжыме жорсткай эканоміі электрычнасьці – у цэхах адлучылі асьвятленьне.

Работнікаў з абеду адпускаюць дахаты, абяцаючы заплаціць “па сярэднім тарыфе”.

Старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў распавёў, што працаваць на прадпрыемстве практычна немагчыма: месяц таму з мэтаў эканоміі там адключылі ацяпленьне, і тэмпэратура ў памяшканьнях практычна зраўнялася з вулічнай.

Кожную раніцу па мясцовай радыёсетцы перадаюць абвестку, каб рабочыя не ўключалі электраабагравальнікі ды электраімбрыкі.

Паводле спадара Леўчанкава, сытуацыя на прадпрыемстве крытычная: няма нават грошай, каб набыць сыравіну ды выканаць нейкія замовы.

“Лёс” — гэта горадаўтваральнае прадпрыемства Баранпі. Іншай працы ў гарадку з насельніцтвам каля 12 тысяч практычна няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG