Латвійскі порт Вэнтсьпілс і літоўскі нафтавы порт-тэрмінал Бутынге будуць канкураваць за перавалку вэнэсуэльскай нафты ў выпадку рашэньня пра яе пастаўку ў Беларусь праз Балтыйскае мора.
Ключавыя пасады ў Назіральнай радзе газатранспартнага прадпрыемства «Белтрансгаз» перайшлі да расейскіх функцыянэраў «Газпрому».
Калі Літва паспяхова ажыцьцявіць праект па будаўніцтве новай Вісагінскай атамнай электрастанцыі, то могуць зьмяніцца пляны Расеі і Беларусі, зьвязаныя з будаўніцтвам АЭС ля мяжы зь Літвой, сказаў у чацьвер у інтэрв'ю Žinių radijas прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 сакавіка перавысіў 31 трыльён рублёў, што на 2,2 больш, чым у параўнаньні зь 1 студзеня 2010 году.
Старшынёй наглядальнай рады "Белтрансгазу" абраны намесьнік старшыні праўленьня расейскага "Газпрому" Валерый Голубеў.
Беларускім наймальнікам дадзена права заключаць з работнікам працоўную дамову на нявызначаны тэрмін. Гэта прадугледжвае ўказ прэзыдэнта № 164 ад 31 сакавіка «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў ва ўказ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2000 г. № 180».
Да лета павінны быць адпрацаваныя лягістычныя шляхі пастаўкі вэнэсуэльскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.
“Надзяваць боты гумовыя, і пачынайце: Клайпеда, Вэнтсьпілс, Адэса, “Адэса — Броды” — дзе вы лічыце патрэбным”, — загадаў кіраўнік Беларусі. Перамовамі будзе займацца першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.
У пытаньні паставак расейскай нафты ў Беларусь Масква будзе кіравацца дзейным пагадненьнем, заявіў дырэктар зводнага дэпартамэнту аналізу і рэгуляваньня зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Мінэканамразьвіцьця Расеі Аляксей Ліхачоў.
Прэсавай сакратар Гомельскай абласной управы МНС Руслан Габрылёў паведаміў, што працэс спынены пакуль ідуць аднаўленчыя працы.
Беларусь атрымала апошні, пяты транш крэдыту МВФ памерам каля 670 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand-by.
Выкарыстаньне нафтаправоду «Адэса—Броды» для ажыцьцяўленьня паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь тэхнічна магчымае, аднак для рэалізацыі такога варыянту неабходная палітычная воля як з украінскага боку, так і з боку іншых удзельнікаў праекту.
Ва ўмовах эканамічнага крызісу абвастраецца праблема фінансавай запазычанасьці і пратэрмінаваных плацяжоў.
Амэрыканскі бізнэс-дэсант — гэта 10 прадстаўнікоў кампаній у сфэры высокіх тэхналёгій, юрыдычнага кансалтынгу, машынабудаваньня. Беларуская дзяржава гарантуе ім самыя спрыяльныя ўмовы, пад кожны пэрспэктыўны праект абяцае прэфэрэнцыі.
Управа працы, занятасьці й сацыяльнай абароны насельніцтва Магілёўскага гарвыканкаму шукае ахвотнікаў пераехаць з абласнога цэнтру на працу ў сельскую мясцовасьць.
“Для асабістага карыстаньня патрабуецца асобнае міжурадавае пагадненьне паміж дзяржавамі. Пакуль у нас такой дамовы няма”,– заявіў адказны сакратар камісіі Мытнага зьвязу Сяргей Глазьеў.
16 красавіка Камісія Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі плянуе разгледзець пытаньне экспартных мытаў у межах Зьвязу, уключна з нафтавымі.
Сёньняшняе выданьне International Herald Tribune публікуе камэнтар нямецкага эканамічнага экспэрта, які прапануе эўрапейскім краінам з найбольш стабільнай эканамічна-фінансавай сытуацыяй выйсьці з зоны эўра.
У Беларусі з 30 сакавіка будуць падвышаныя розьнічныя цэны на цукар-пясок для насельніцтва і для рэалізацыю на прамысловую перапрацоўку. Пра гэта паведамляе Міністэрства эканомікі.
Польская страхавая група PZU цікавіцца купляй найбуйнейшага беларускага страхаўшчыка – "Белдзяржстраху". PZU зьвярнулася ў беларускую кампанію з прапановай пра яе магчымую куплю ў выпадку акцыянаваньня.
Савет дырэктараў МВФ на пасяджэньні ў пятніцу прыняў рашэньне аб завяршэньні фінальнага агляду праграмы stand-by у Беларусі і выдзяленьні апошніх $ 700 млн у рамках дзеючай праграмы на $ 3,6 млрд.
Расея мае права прымяняць экспартнае мыта на асобныя віды тавараў, у тым ліку на нафту – заявіў у пятніцу першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.
Эканамічны суд СНД прыняў пазоў Беларусі да Расеі з патрабаваньнем адмяніць уведзенае ад першага студзеня гэтага году мыта на нафтапрадукты і нафтахімічную сыравіну.
Сярэднегадавая цана паставак расейскага газу ў Беларусь у 2010 годзе складзе $ 171,5 за 1 тыс. кубамэтраў. Пра гэта паведаміў у Менску намесьнік старшыні "Газпрому" Андрэй Круглоў .
Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду можна зацьвердзіць 26 сакавіка выдзяленьне апошняй часткі крэдыту на суму каля $ 700 млн.
Расея спаганяе экспартнае мыта на нафтапрадукты і нафтахімічнае сыравіну для Беларусі ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам, заявіў дарадца ў эканамічных пытаньнях амбасады РФ у Менску Андрэй Кузьняцоў.
Расейскі ўрад пачаў кансультацыі з Казахстанам аб стварэньні адзінай валюты. Пра гэта ER.RU паведаміў старшыня камітэту ў эканамічнай палітыцы і прадпрымальніцтву Дзярждумы Яўген Фёдараў.
З 25 сакавіка ў Беларусі павышаюцца адпускныя і розьнічныя цэны на звадкаваны газ для АЗС і камунальна-бытавога выкарыстаньня, паведамляе прэсавая служба Міністэрства эканомікі.
Украінскія і расейскія СМІ сёньня камэнтуюць першы раунд перамоваў аб паніжэньні кошту на расейскі газ для Ўкраіны, якія адбыліся 23 сакавіка ў Маскве.
У Менску разглядаецца магчымасьць пабудовы Чайна-таўна. Пра гэта сёньня паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька на сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскай кампаніі “Beijing Uni-Construction Group Co., Ltd”, якая зьяўляецца адным з самых буйных дэвэлопэраў сьвету.
У такіх выразах пракамэнтаваў дамоўленасьці аб пакупцы Беларусьсю нафты ў Вэнэсуэле прэзыдэнт расейскага Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі Канстанцін Сіманаў.
Ці будзе выгаднай для Беларусі перапрацоўка вэнэсуэльскай нафты? Паводле экспэрта, гэта цалкам магчыма, калі Беларусь дамовіцца з Расеяй аб выкарыстаньні трубаправодаў для перапампоўваньня нафты з портаў на беларускія НПЗ.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Пётар Руднік паабяцаў, што пры канцы году сярэдні заробак на Магілёўшчыне складзе 440 даляраў. Паводле яго, цяпер у рэгіёне на 368 прадпрыемствах людзі атрымліваюць па 200 даляраў.
Перапрацоўка вэнэсуэльскай нафты, якая здабываецца Беларусьсю, можа быць рэнтабэльнай на літоўскім прадпрыемстве. Але пры ўмове, калі будзе створана сумеснае прадпрыемства зь беларускім рэзыдэнтам.
У Беларусі закупачныя цэны на малако для дзяржаўных патрэбаў павышаныя ў сярэднім на 10%, паведаміла прэс-служба ўраду.
Украіна распачала антыдэмпінгавае расьсьледаваньне адносна імпарту шынаў зь Беларусі. Расьсьледаваньне распачата паводле скаргі украінскага вытворцы шынаў – кампаніі “Росава”. Прадстаўнікі кампаніі зьвярнуліся ў Міжведамасную камісію па міжнародным гандлі.
Грамадзкая экалягічная экспэртыза прыйшла да высновы, што пабудова ў Беларусі прапанаванага праекту АЭС непрымальная.
Экспэрт у галіне сельскай гаспадаркі, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук ацэньвае экспартны патэнцыял Беларусі ў праекцыі на бразыльскі рынак.
Першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, які на чале беларускай урадавай дэлегацыі знаходзіцца ў Бразыліі, заявіў, што дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць аб пастаўках у гэтую краіну больш за 2 мільёны тон калійных угнаеньняў.
Беларусь выходзіць на рынак Бразыліі з пастаўкамі тэхнікі. Неўзабаве сюды будзе пастаўленая першая партыя беларускіх трактараў.
Асацыяцыя аўтавытворцаў Эўропы назвала Нямеччыну самай забясьпечанай аўтамабілямі краінай. У СНД першае месца па гэтым паказьніку займае Беларусь, паведамляе “Эўрарадыё”.
Экс-прадстаўнік украінскага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі па міжнародных пытаньнях энэргетычнай бясьпекі Багдан Сакалоўскі лічыць, што вэнэсуэльскую нафту можна пастаўляць у Беларусь праз нафтаправод “Адэса — Броды”.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) не чакае другой хвалі ўсясьветнага эканамічнага крызысу. Пры гэтым адзначае сур’ёзныя рызыкі ў усясьветнай эканоміцы.
Украіна разлічвае на зьніжэньне цаны на імпартуемы з Расеі газ і спадзяецца, што новы кошт ня будзе істотна перавышаць цану расейскага газу для Беларусі.
Cёньня падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку Філіп Ле Уэру станоўча ацаніў рэалізацыю праектаў банку ў Беларусі.
80 тысяч тон пробнай нафты паставіць Вэнэсуэла ў Беларусь сёлета ў траўні. Да канца году аб’ём паставак мяркуецца павялічыць да 4 мільёнаў тон. Пра гэта паведамілі беларускія дзяржаўныя мэдыі.
Беларусь за апошнія 10 гадоў “змагла забясьпечыць эканамічны рост, які бліжэй да кітайскага, чым да эўрапейскага” – заявіў сёньня віцэ-прэзыдэнт Усясьветнага банку па рэгіёну Эўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім.
Вэнэсуэла ў траўні 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты ў аб'ёме да 80 тысячаў тон, а да канца года плянуецца паставіць да 4 мільёнаў тон.
Урад Беларусі ўсталяваў нарматывы назапашанай прадукцыі ў прамысловасьці на 2010 год. У адпаведнасьці з пастановай № 313, сёлета назапашаная прадукцыя на складах прадпрыемстваў краіны не павінна перавышаць 61%.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу і пагадненьне аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты мы папрасілі пракамэнтаваць Густава Каранэля (Gustavo Coronel), колішняга сябра ўправы вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petroleos de Venezuela.
Загрузіць яшчэ