Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – адзін з галоўных імпартэраў патрыманых нямецкіх аўто


Пасьля Італіі і Бэніна Беларусь зьяўляецца адным з найбуйнейшых імпартэраў патрыманых нямецкіх аўтамабіляў.

Далей ў сьпісе актыўных пакупнікоў ідуць Францыя і Туркмэністан, падае нямецкае фэдэральнае статыстычнае ўпраўленьне ў Вісбадэне.

Паводле нямецкай статыстыкі, летась агульны нямецкі экспарт у гэтай галіне склаў прыкладна 389 200 патрыманыя машыны. Гэта на 15% ніжэй чым у 2008 годзе.

А апошнім часам істотна ўзрос продаж патрыманых аўто ў афрыканскія краіны. Але амаль на палову ўпаў экспарт у такія краіны як Польшча і Румынія.

Экспарт у Расею ўпаў на 80%. Адной з асноўных прычынаў - леташняе падвышэньне расейскага мыта на імпартаваныя аўтатранспартныя сродкі, адзначаюць экспэрты

Тым часам Беларусь, якая уваходзіць у Мытны зьвяз з Расеяй і Казахстанам, пакуль да 1 ліпеня 2010 захавала ўмовы ўвозу машынаў для сваіх грамадзянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG