Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адобрыла праект пагадненьня з Беларусьсю аб перамяшчэньні аўтамабіляў


Урад РФ адобрыў праект пагадненьня з Беларусьсю аб часовым ўвозе і вывазе транспартных сродкаў.


Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад", адпаведнае распараджэньне (N167-Р) падпісана 19 лютага. Мяркуецца, што пры часовым ўвозе і вывазе аўтамабіляў кантроль на мяжы Расеі і Беларусі праводзіцца ня будзе. Мытныя органы Расеі і Беларусі ўзаемна прызнаюць дакумэнты, аформленыя імі ў дачыненьні транспартных сродкаў, што часова ўвозяцца. Першапачатковы тэрмін часовага ўвозу складае 3 месяцы. Падаўжэньне тэрміну дапускаецца для грамадзянаў Расеі і Беларусі на 6 месяцаў, замежных грамадзянаў – на 12 месяцаў.

Пагадненьне распрацоўвалася ў рамках фармаваньня Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG