Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праезд у транспарце падаражэе з 1 сакавіка


Пастановай Міністэрства эканомікі № 40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадзкім транспартам агульнага карыстаньня» у Менску кошт адной паездкі ў мэтро, аўтобусе, тралейбусе, трамваі з 1 сакавіка будзе ўсталяваны ў памеры 700 рублёў.

У адпаведнасьці з разьлікамі да закону «Аб дзяржаўным бюджэце на 2010 год» за кошт прыбыткаў да продажу квіткоў ў Менску павінна кампэнсавацца 70% затратаў на перавозкі пасажыраў. Астатнія затраты кампэнсуюцца за кошт бюджэтных субсідый. Паводле папярэдніх вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасьці «Менсктрансу» за 2009 год ўзровень кампэнсацыі затрат на перавозку пасажырскім транспартам прыбыткамі ад продажу білетнай прадукцыі ў Менску склаў у сярэднім 36,8%.

Апошні раз тарыфы падвышаліся 30 жніўня 2007 года — с 500 да 600 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG